Эдгар Лунгу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдгар Лунгу
Edgar Lungu January 2015.jpg
Прэзідэнт Замбіі
 
Партыя:
Адукацыя:
Навуковая ступень: бакалаўр права[d]
Дзейнасць: палітык, адвакат
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 11 лістапада 1956(1956-11-11) (62 гады)

Эдгар Чагва Лунгу (англ.: Edgar Chagwa Lungu; нар. 11 лістапада 1956, Ндола, правінцыя Капербелт, Паўночная Радэзія) — замбійскі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў, абароны і юстыцыі, прэзідэнт Замбіі з 25 студзеня 2015 года.

У 1981 годзе Лунгу скончыў Універсітэт Замбіі са ступенню бакалаўра права, ў 1982 годзе — Юрыдычны практычны інстытут, а ў 1983 годзе — курсы «ZIALE», пасля чаго паступіў на працу адваката ў міністэрства юстыцыі, аддзялення кампаній «Zambia Consolidated Copper Mines» і «Barclays». Пазней ён прайшоў афіцэрскія ваенныя курсы ў Кабвэ. Пазней, ён вярнуўся да юрыдычнай практыкі і ўступіў у Аб'яднаную партыю нацыянальнага развіцця пад кіраўніцтвам Андэрсана Мазокі, але пазней далучыўся да патрыятычнага фронту пад кіраваннем заснавальніка партыі Майкла Сата.