Эдуард Іванавіч Галай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Іванавіч Галай
Дата нараджэння 5 сакавіка 1940(1940-03-05) (84 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Эдуард Іванавіч Галай (нар. 5 сакавіка 1940, в. Вялікі Быкоў, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (2004), дацэнт (1983), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Вагоны і вагонная гаспадарка», 1961; аспірантура, 1975), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (дактарантура, 2003).

Працаваў на Усходне-Сібірскай чыгунцы (у 1961—1966 — інжынер, начальнік вагоннага дэпо ст. «Чарамхова», 1967—1976 — начальнік дарожнай лабараторыі службы вагоннай гаспадаркі г. Іркуцка), Іркуцкім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1976—1978, выкладчык, дэкан вячэрне-завочнага факультэта), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1978, механічны факультэт, кафедра «Вагоны», прафесар, з 1990 — кіраўнік ГНДЛ «Тармазныя сістэмы рухомага саставу»).

Навуковыя інтарэсы: тармазы лакаматываў і вагонаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина» (1970), знакі «Ганаровы чыгуначнік» (2000), «Выдатнік Беларускай чыгункі».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Повышение эффективности электропневматических тормозов поезда : диссертация … доктора технических наук : 05.22.07 : защищена 11.07.2003 : утверждена 04.02.2004 / Галай Эдуард Иванович. — Гомель, 2002.
  • Монтаж, эксплуатация и ремонт подъемно-транспортных машин / Э. И. Галай, В. В. Каверин, И. А. Колядко. — Москва, 1991.
  • Тармазы цягнікоў / Э. І. Галай. — Гомель, 1999.
  • Тормозные системы железнодорожного транспорта : конструкция тормозного оборудования / Э. И. Галай, Е. Э. Галай. — Гомель, 2010.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галай Эдуард Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 37.
  • Укротитель скоростей / Э. Лисичкин // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2006. — Вып. 1 : Доктора и профессора — выпускники БелГУТа. — С. 39—40.