Эдуард Кава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Кава
Герб
дапаможны біскуп
з 13 мая 2017
Дыяцэзія Львоўская архідыяцэзія[d]
тытулярны біскуп
з 13 мая 2017
Дыяцэзія Cilibia[d]

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 17 красавіка 1978(1978-04-17) (46 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Кава (17 красавіка 1978, в. Мастыска, Львоўская вобласць, Украіна) — дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння школы ўступіў у Ордэн канвентуальных францішканаў. У 1997 годзе склаў першыя манаскія абяцанні, пасля чаго два гады вывучаў філасофію ў семінарыі ордэна ў Кракаве. З 1999 года па 2003 год вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева Апосталаў» у Санкт-Пецярбургу і жыў у мясцовым манастыры св. Антонія Цудатворца канвентуальных францішканаў.

Прэзбітэрскае пасвячэнне 1 чэрвеня 2003 года ўдзяліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Расіі.

Айцец Эдуард Кава нёс служэнне ва Украіне і з’яўляўся дэлегатам кракаўскай правінцыі свв. Антонія і Якуба Ордэна канвентуальных францішканаў ва Украіне.

21 чэрвеня 2017 года ў Львове Мітрапаліт мечыслаў Макшыцкі ўдзяліў біскупскае пасвячэнне а. Эдуарду Каву, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Львоўскай архідыяцэзіі[1].

Зноскі