Мастыска
| Горад | |||||
| Мастыска | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Мости́ська | |||||
|
|||||
| 49°47′39″ пн. ш. 23°09′09″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Явараўскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 210 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3234 | ||||
| Паштовы індэкс | 81300 | ||||
| КААТУУ | 4622410100 | ||||
| mostyska-gromada.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Масты́ска (укр.: Мости́ська) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны недалёка ад мяжы з Польшчай. Адміністрацыйны цэнтр Мастыскага раёна. Размешчаны на рэчцы Сечня (басейн Віслы) ў 60 км на захад ад Львова. Праз горад праходзіць аўтатраса Пшэмысль — Львоў і чыгунка Кракаў — Львоў. Тут знаходзіцца чыгуначны памежны пункт пропуску Мастыска-II (на польскім боку — Пшэмысль).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дакумент, якім гораду надавалася Магдэбургскае права ў 1404 г. з’яўляецца не самым старэйшым з дакументаў, які ўпамінае аб Мастыске. Першае пісьмовае згадванне аб горадзе адносіцца да 1392 г. Раённы цэнтр горад — адзін з самых старажытных гарадоў Прыкарпацця. Назва паходзіць ад слова «масты», якія да гэтага часу з усіх чатырох бакоў акружаюць горад. Паўстаўшы на старажытным важным шляху з Заходняй Еўропы на Русь, у сярэднія вякі горад быў значным гандлёвым і рамесным цэнтрам.
У 1498 г. горад падвергнуўся турэцка-татарскаму нападу, паселішча было разбурана і спалена, з прычыны чаго горад у 1500 г. быў вызвалены на 8 гадоў ад падаткаў і на 3 гады ад іншых павіннасцяў.
У апошняй трэці XVI ст. трымальнікам Масціскі была Кацярына Гербурт. У XVI ст. Мастыска была моцна ўмацавана, мела замак і на ўзбраенні 37 гакоўніц, 5 шмыговниц і 77 стрэльбаў. Падчас Хмяльніччыны сялянска-казацкае войска гетмана з дапамогай мясцовага насельніцтва ўзяло горад прыступам.
З 1772 г. — у складзе Аўстрыйскай імперыі, у 1918—1939 гг. — Польшчы.
Пункт пропуску
[правіць | правіць зыходнік]Мастыска — таксама пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу Украіны на мяжы з Польшчай. Размешчаны ў горадзе (аўтадарога М11) на аднайменнай чыгуначнай станцыі. З польскага боку размешчаны пункт кантролю «Пярэмышль» у горадзе Пярэмышль. Від пункта пропуску — чыгуначны. Статус пункта пропуску — міжнародны. Характар перавозак — пасажырскі, грузавы. Акрамя радыялагічнага, мытнага і пагранічнага кантролю, пункт кантролю «Мастыска» можа ажыццяўляць санітарны, фітасанітарны, ветэрынарны і экалагічны кантроль. Пункт пропуску «Мастыска» уваходзіць у склад мытнага паста «Мастыска» Львоўскай мытні.
Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]- Санктуарый Маці Божай Нястомнай Дапамогі (XVI ст.)
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (XVІI ст.)
- Пакроўская царква (1898 г.)
- Палац Стахоўскіх (1825 г.)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Кава (нар. 1978) — дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі.

