Эдуард Сямёнавіч Ніканораў
Эдуард Сямёнавіч Ніканораў | |
---|---|
укр.: Едуард Семенович Ніконоров | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 2019 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у |
Эдуард Сямёнавіч Ніканораў (укр.: Едуард Семенович Ніконоров; 15 красавіка 1951, Баранавічы — 17 жніўня 2019, Івана-Франкоўск) — украінскі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1953 годзе сям’я пераехала ў Краснадар. У 1976 годзе скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча. У 1985 годзе скончыў манументальнае аддзяленне Кіеўскай акадэміі мастацтваў (майстэрня прафесара Н. А. Старажэнкі). У 1995 годзе з’ехаў у Прагу. Займаўся станковым жывапісам, выстаўляўся ў мясцовых галерэях, удзельнічаў у еўрапейскіх выставах і арт-фестывалях. [1]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З 2001 годзе карціны мастака ўдзельнічалі ў выставах у ЗША, у штатах Канектыкут, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Масачусетс і Вашынгтон.
У 2010 годзе Эдуард Ніканораў вяртаецца ва Украіну, у Івана-Франкоўск. Удзельнічаў у калектыўных абласных і ўсеўкраінскіх выставах.
Адбылося 10 персанальных выстаў − сем з іх ва Украіне, тры ў Польшчы.
Член Саюза мастакоў СССР з 1988 года. Член Саюза мастакоў Украіны з 1991 года.
Працы мастака выкананы ў індывідуальным стылі, вызначаючы яго як мадэрн з элементамі сімвалічнага экспрэсіянізму.
Большасць карцін Эдуарда Ніканорава знаходзяцца ў прыватных калекцыях у многіх краінах свету. Чатыры карціны мастака з’яўляюцца часткай калекцыі мастацкага музея ў Івана-Франкоўску. Частка работ Эдуарда Ніканорава знаходзяцца ў калекцыі Evro Art Gallery. [2]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе ў Польшчы была выдадзена кніга «Cave, cave, Deus videt» пра мастака і яго творчасць.
Выставы
[правіць | правіць зыходнік]- 1985 — групавая выстаўка ў Маскве
- 1987 — Міжнародная выстаўка «Імпрэза» (Івана-Франкоўск)
- 1991 — Міжнародная выстаўка «Адраджэнне» (Львоў)
- 1992 — Міжнародная выстаўка «Сучаснасць» (Браціслава, Славакія)
- 1998 — персанальная выстаўка (Івана-Франкоўск)
- 1999—2004 — «Libr’art» (Лібрамонт, Бельгія)
- 2000 — «Мастацтва Украіна 20 стагоддзя» (Кіеў)
- 2002 — Elb Art (Гамбург, Германія)
- 2004 — выстаўка ў галерэі Signatura (Кракаў, Польшча)
- 2005 — Kunst Schouw (Нідэрланды)
- 2005 — Manchester Art Show (Манчэстэр)
- 2005 — CAFE 2005 Contemporary Art Fair Edinburgh (Эдынбург, Шатландыя)
- 2005—2008 — Art Ireland (Дублін, Ірландыя)
- 2006 — Art Melbourne (Аўстралія)
- 2007 — Art Metz (Метц, Францыя)
- 2011 — персанальная выстаўка ў Івана-Франкоўску
- 2012 — «Карціны маслам» персанальная выстаўка, Кіеў
- 2012 — «Выбранае», персанальная выстаўка ў галерэі «Арт на сцяну», г. Івана-Франкоўск
- 2013 — персанальная выстаўка ў Галічы
- 2013 — трыенале жывапісу, Кіеў
- 2013 — «Восеньскі салон», Львоў
- 2014 — «Джаконда. Вакол», персанальная выстаўка ў галерэі «Арт на сцяну», Івана-Франкоўск
- 2014 — персанальная выстаўка ў Кашаліне (Польшча)
- 2014 — персанальная выстаўка ў польскім культурным цэнтры Івана-Франкоўск
- 2016 — персанальная выстаўка ў Санніках (Польшча) у Доме творчасці імя Фрэдэрыка Шапена
- 2016 — персанальная выстаўка ў Піле (Польшча)
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Партрэт» (1986)
- «Развітанне» (1987)
- «Мы» (1987)
- «Ранішні палёт» (1988)
- «Машына» (1989)
- «Узвіжанне Крыжа» (1991)
- «Пік» (1995)
- «Выкраданне Еўропы» (1996)
- «Вясна» (1997)
- «Мадонна» (1999)
- «Гара» (2000)
- «Вясёлка» (2005)
- «Белы нацюрморт» (2005)
- «Метамарфозы» (2006)
- «Класіка» (2009)
- «Сола» (2010)
- «Дуэт» (2010)
- «Агонь у вар’яцкім доме» (2011)
- «Свята жыцця і смерці» (2011)
- «Сон Н. Махно» (2012)
- «Без назвы» (2012)
- «Мадонна» (2012)
- «Гульня» (2013)
- «Інфанта» (2013)
- «Премадерн — постмадэрн» (2014)
- «Авель і Каін» (2014)
- «Чорны квадрат» (2014)
- «Адзін з вас здрадзіць мне» (2015)
- «Пахаванне графа Оргаса» (2016)
- трыпціх «Юдзіф» (2017)
- «Кентаўры» (2017)
- серыя — «Джаконда. Вакол» (2014) «Вобразы» (2018-19).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Никоноров Эдуард Семёнович, RILMARK®.
- ↑ Никоноров Эдуард Семенович, ArtNow.ru.