Эдыкт Фантэнбло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эдыкт Фантэнбло (фр.: Édit de Fontainebleau) альбо «Скасаванне Нанцкага эдыкту» (фр.: Revocation de l’édit de Nantes) — эдыкт, выдадзены французскім каралём Людовікам XIV 18 кастрычніка 1685 г. Эдыкт скасоўваў Нанцкі эдыкт, які даваў гугенотам права трымацца іх рэлігіі без дзяржаўных праследванняў.

Эдыкт Фантэнбло

Прадумова[правіць | правіць зыходнік]

Людовік XIV хацеў дасягнуць поўнай абсалютнай манархіі, як у палітычным, так і ў адміністратыўным плане. І таму бачыў пагрозу ў пратэстантызме, які не адпавядаў знакамітаму выразу караля «адна вера, адзін закон, адзін кароль» («une foi, une loi, un roi»)[1]. Будучы католікам, Людовік XIV паступова ўсяляк падтрымліваў прымысовае ператварэнне пратэстантаў. Пасля некалькіх гадоў ганенняў, пад уплывам высокапастаўленых службовых асоб манарх лічыць, што амаль увесь пратэстантызм знік і няма патрэбы ў існуючым Нанцкім эдыкце, таму ён можа быць скасаваны[2]. Фактычна, ён канчаткова замацоўваў палітыку Францыі ў стаўленні да гугенотаў.

Скасаванне Нанцкага эдыкта

Асабліва выразным з’яўляецца стварэнне Драганадаў, якія пасля скасавання Нанцкага эдыкту будуць толькі памнажацца. Драганады выкарыстоўвалі прынцып запужвання гугенотаў салдатамі, якія заставаліся з пратэстантамі, пакуль тыя не адракуцца ад сваёй веры[1].

Эдыкт[правіць | правіць зыходнік]

Эдыкт прадугледжвае, што з гэтага моманту ўсе храмы Рэфарматарскай царквы ў каралеўстве павінны быць знесены[3].

Ніхто не можа прытрымлівацца рэфарматарскай веры[3].

Прадугледжваецца ўзнагарода тых, хто перайдзе ў каталіцызм[3].

Цяпер дзеці пратэстантаў не могуць атрымліваць адукацыю ў гугенотскіх школах[3].

Дзеці, народжаныя ад бацькоў-пратэстантаў павінны хрысціцца ў каталіцызме[3].

Міністрам настойліва рэкамендуецца змяніць сваю веру на каталіцызм[3].

Эдыкт заклікае ўсех гугенотаў, якія не жадаюць прымаць рымскую веру, пакінуць каралеўства і землі яго паслушэнства[3].

Эфект[правіць | правіць зыходнік]

Французскія католікі падтрымалі караля, больш таго лічыцца, што гэта рашэнне было адным з ключавых, якія аб’ядналі нацыю вакол трона.

Аднак знайшліся католікі, якія выступілі супраць. Адным з найбольш яскравых прыкладаў з’яўляецца Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан. Па яго меркаванню, эдыкт Фантэнбло было патрэбна скасаваць. Ён вылучаў 4 асноўных прычыны:

1. Вайскоўцы. Францыя фактычна выганяла іх у краіны-праціўніцы. Па яго падлікам гэта ад 8 да 9 тысяч маракоў, ад 10 да 12 тысяч вопытных салдат, ад 5 да 6 сотняў афіцэраў[4].

2. Эканамічная прычына. Па падлікам Вабана прыкладна ад 80 да 100 тысяч гугенотаў пакінулі Францыю з грашыма, але найбольшай праблемай з’яўляліся іх новаўвядзенні, што прывяло да збяднення рамястваў[4].

3. Палітычны матыў. Вабан лічыць, што падчас мірных перагавораў іншыя краіны могуць патрабаваць аднаўлення Нанцкага эдыкту, і лічыць, што гэта ініцыятыва павінна быць у руках Францыі[4].

4. Мараль. Будучы шчырым католікам, Вабан быў катэгарычным праціўнікам насілля і праследванняў, якія бачыў, асабліва наведаўшы поўдзень Францыі[4].

Вабан не быў пачуты.

Лічыцца, што прыкладна 200 тысяч гугенотаў пакінулі Францыю[5]. Эміграцыя была падтрымана Патсдамскім эдыктам, які запрашаў гегенотаў у Бранденбург-Прусію.

Указ Фантэнбло рэзка пагоршвае адносіны з мноствам прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх краін, асабліва з Англіяй. З гэтага моманту Францыя і Англія зноў робяцца ворагамі, што правацыруе наступную серыю войн паміж імі, якую называюць «Другой стогадовай вайной». З’яўляецца напружанне паміж іншымі дзяржавамі[1].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Недасягнне пастаўленных мэтаў. Хоць пратэстанты, не змяніўшыя веры, працягвалі жыць пад гнётам, але пачалося падпольнае аднаўленне цэркваў, яскравым прыкладам гэтага часу будзе Антуан Кур. Гэты перыяд называецца «пустыня». Ужо ў 1789 годзе будзе выдадзена Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна, якая дасць французскаму народу права самастойна выбіраць рэлігію без націску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Baird, Henry Martyn. The Huguenots and the Revocation of the Edict of Nantes (1895)[6].
  • Dubois, E. T. «The revocation of the edict of Nantes — Three hundred years later 1685—1985».
  • Jean-Robert Armogathe, «Croire en liberté: l'Église catholique et la révocation de l'édit de Nantes»[7].
  • Gabriel Audisio, «Histoire d’une minorité : autour de la Révocation de l'Édit de Nantes»[8].
  • Scoville, Warren Candler, «The persecution of Huguenots and French economic development, 1680—1720»[9].
  • Charles Weiss, «Histoire des réfugiés protestants de France, depuis la révocation de l'édit de Nantes jusqu'à nos jours»[10].

Зноскі