Патсдамскі эдыкт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1685 год
Патсдамкі эдыкт.

Патсдамскі эдыкт (ням.: Edikt von Potsdam) — эдыкт аб верацярпімасці, выдадзены Фрыдрыхам Вільгельмам, курфюрстам Брандэнбурга, у Патсдаме 29 кастрычніка 1685 г., як адказ на скасаванне Нанцкага эдыкту эдыктам Фантэнбло. Эдыкт заклікаў пратэстантаў пераехаць у Брандэнбург.

Перадумова[правіць | правіць зыходнік]

Кароль Людовік XIV 22 кастрычніка 1685 г. выдаў эдыкт Фантэнбло, які з’яўляўся праграмай прыгнёту гугенотаў, такім чынам закрываліся іх школы і цэрквы.

Па ацэнкам, Свяшчэнная Рымская імперыя страціла трэць свайго насельніцтва, як рэзультат забойстваў, голаду і чумы падчас Трыццацігадовай вайны. Брандэнбург-Прусія вельмі абязлюдзела і сутыкнулася з вялікім недахопам працоўнай сілы.

Эдыкт[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая колькасць рэлігійных бежанцаў прыбыла на караблі ў Кадзанд і іншыя порты Нідэрландаў. Указ з практычным падыходам прадугледжваў, што прускія дыпламаты ў Амстэрдаме арганізуюць судна для транспарціроўкі іх морам у вольны горад Гамбург, дзе прускія прадстаўнікі будуць побач, каб дапамагчы з транспарціроўкай уверх па Эльбе ў абраныя імі пункты ў цэнтры Бранденбург-Прусіі. Для людзей, якія ўцякалі з усходняй і паўднёвай Францыі быў прадугледжаны сухапутны шлях праз Седан і герцагства Клеўскае. Была выказана чарга прапанаваных месц, дзе мігранты, магчыма, захочуць жыць, і далей было напісана «свабодны выбар месца свайго пасялення… там, дзе ім будзе найбольш зручна займацца сваімі прафесіямі»[1][2].

Указ выключаў любыя пошліны або іншыя падаткі на актывы, якія мігранты маглі прывесці з сабой. Мігранты будуць размешчаны ў занядбаных і старых дамах, ва ўласнікаў якіх не хапіла грошай, каб зрабіць іх прыдатнымі для жыхарства[1]. Мігранты атрымаюць сваю ўласнасць без іпатэкі або іншых даўгоў і абавязкаў, і яны будуць бясплатна забяспечаны неабходнай драўнінай і іншымі будаўнічымі матэрыяламі. Усе мінулыя ўласнікі атрымаюць кампенсацыю за перадачу маёмасці, якая была выдана мігрантам, і новыя ўладальнікі атрымаюць шасцігадовы водпуск ад любых падаткаў на маёмасць (хоць і будуць абкладвацца тымі жа падаткамі на спажытак, што і іншыя грамадзяне)[1].

Было напісана, што французская сям’я мігрантаў, як толькі яны пасяляюцца ў горадзе або ў вёсцы, пачынае карыстацца поўнай юрыдычнай і грамадскай роўнасцю. Яны не будуць падвяргацца дыскрымінацыі і іншым праблемам, якія будуць у іншаземных мігрантаў у іншых каралеўствах, штатах ці рэспубліках. Мігрантам дазвалялася весці царкоўныя службы на роднай французскай мове і адкрываць свае школы[1][3].

Вынік[правіць | правіць зыходнік]

Сцяна рэфармацыі, Парыж.

Па ацэнках, прыкладна 20 000 бежанцаў-гугенотаў пераехалі ў Брандэнбург-Прусію ў адказ на Патсдамскі эдыкт. Кантраст паміж шчодрасцю Патсдамскага эдыкта прускага правіцеля і эдыкта помслівага «караля-сонца» Фантэнбло быў шырока адзначаны. Дзяржава стала цэнтрам еўрапейскай эміграцыі, яе рэлігійная свабода прываблівала не толькі французскіх пратэстантаў, але і прыгнечаных Расіяй, Нідэрландамі і Багеміяй. Такім чынам, іміграцыя стабілізавала і значна палепшыла эканоміку пасля разбуральных войн у Еўропе ў XVII стагоддзі.

Пастдамскі эдыкт не быў проста альтруізмам альбо рэкламай амбіцый нямецкай улады. Ён умацаваў пазіцыі правіцеля ў стаўленні да зямельнага дваранства. У дзяржаве з абмежаваным доступам да прыродных рэсурсаў таксама былі значнымі эканамічныя аргументы на карысць вяртання зямлі да прадуктыўнага выкарыстоўвання, якая была занядбана з часу Трыццацігадовай вайны.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]