Эдыт Сёдэргран
Эдыт Сёдэргран | |
---|---|
Edith Södergran | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1923 (31 год) ці 23 чэрвеня 1923[3] (31 год) |
Месца смерці | Райвала, Выбаргская губерня, Фінляндыя |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтэса |
Гады творчасці | з 1916 |
Кірунак | сімвалізм, мадэрнізм |
Мова твораў | шведская |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Эдыт Сёдэргран (шведск.: Edith Södergran; 4 красавіка 1892, Санкт-Пецярбург — 24 чэрвеня 1923) — фінска-шведская паэтэса. Адна з першых пісьменнікаў мадэрнізму ў фінска-шведскай літаратуры. У 24 гады дэбютавала са зборнікам "Вершы". Памерла рана і не паспела перажыць поспех, які атрымала яе паэзія ў сусветным маштабе. Яна зрабіла вялікі ўплыў на паэзію, сёння лічыцца адной з галоўных асоб шведскага паэтычнага мадэрнізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася Сёдэргран у буржуазнай сям'і. Бацькі, Матс і Гелена, родам былі з Фінляндыі. Эдыт расла адзіным дзіцем у сям'і; сын, што нарадзіўся за некалькі гадоў да яе, памёр немаўлём. Маці Эдыт была з заможнай сям'і.
У раннім узросце сям'я пераязджае ў Райволу (Карэльскі мыс), дзе дзядуля пісьменніцы набыў для іх маёнтак. У хуткім часе Матс атрымаў працу загадчыка на лесапільні. Праз тры гады прадпрыемства стала банкрутам, і сям'і не было чым вяртаць пазыкі. Праз некалькі месяцаў памёр бацька Гелены і пакінуў жонцы і дачцэ спадчыну.
Эдыт авалодала нямецкай, французскай, англійскай і рускай мовамі, але яе роднай шведскай у школе не вучылі.
У 1908 годзе Эдыт вырашыла зрабіць галоўнай мовай у сваіх творах шведскую. Праз колькі гадоў яна пачынае кантактаваць з фінска-шведскімі аўтарамі.
Ад лета 1920 да позняга лета 1922 Сёдэргран кідае паэзію; увосень і ўзімку яна піша апошнія свае вершы. Памерла ў сваім доме ў Райвале. З 1940 года гэтая тэрыторыя належыць Расіі. Магілу Эдыт цяпер не знайсці, але ў 1960 годзе ў Райвале ёй усталявалі помнік. У хуткім часе пасля вайны Райвалу перайменавалі ў Рошчына. Ад дому Эдыт застаўся толькі падмурак.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Выбраная паэзія. Пераклалі са шведскай Алеся Башарымава, Наталля Паваляева, Ганна Янкута. Мн., 2019 (серыя "Паэты планеты").
Зноскі
- ↑ Edith Sodergran // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Edith Irene Södergran // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118797875 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шведскі мадэрнізм ад Алесі Башарымавай
- Kuusankoski Біяграфія (англ.) Архівавана 12 мая 2008.
- Кароткая біяграфія (англ.)
- Біяграфія (англ.) Архівавана 11 чэрвеня 2008.
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 24 чэрвеня
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў Райвале
- Пахаваныя ў Выбаргскім раёне
- Вучні Петрышуле
- Паэтэсы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Фінляндыі
- Паэты Расіі
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Шведскамоўныя паэты
- Шматмоўныя пісьменнікі
- Памерлі ад туберкулёзу