Ганна Валер’еўна Янкута

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ганна Янкута)
Jump to navigation Jump to search
Ганна Валер’еўна Янкута
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 4 верасня 1984(1984-09-04) (34 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчыца
Мова твораў: беларуская

Ганна Валер’еўна Янкута (нар. 4 верасня 1984, Гродна) — беларуская перакладчыца, пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыла філалагічны факультэт БДУ, абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Айн Рэнд і кандыдацкую дысертацыю. Кандыдат філалагічных навук. З 2008 года наведвае перакладчыцкую майстэрню пры Беларускім Калегіюме. Член рады інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2012). Намеснік старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру (2013 - 2017).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Перакладае прозу і паэзію з англійскай, польскай, нідэрландскай, афрыкаанс, скотс ды іншых моў. Адзін з перакладчыкаў, рэдактараў і складальнікаў каментарыяў да тому выбраных твораў Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці». Пераклала раманы Дж. Остэн "Пыха і прадузятасць", К. Ісігура "Не адпускай мяне", аповесць Ч. Дыкенса ""Калядная гісторыя", дэтэктыўную прозу А. Конан Дойла, Р. ван Гуліка, шэраг паэтычных твораў Ў. Шэкспіра, Ў. Блэйка, Дж. Кітса, Ф. Песоа, Б. Лесьмяна і інш.

У 2018 годзе пабачыла свет першая аўтарская кніга Ганны Янкуты «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў». Гэта дзіцячая кніга пра ката, які вандруе па Мінску. Паводле сюжэту кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката і хлопчыка Алеся ў мінскім Парку Чалюскінцаў, завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі і мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Красавіцкае папаўненне // Новы Час № 17 (289), 27 красавіка 2012. — С. 10.