Эд Мадрэл
Эд Мадрэл | |
---|---|
Род дзейнасці | рыбак |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1974 (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Эдвард (Нэд) Мадрэл (мэнск.: , англ.: Edward "Ned" Maddrell; 1877 (?) 27 снежня 1974) — рыбак з вострава Мэн, апошні вядомы носьбіт зараз адроджанай мэнскай мовы.
Пасля смерці Сэйдж Кінвіг у 1962 годзе Мадрэл застаўся адзіным жывым чалавекам, які мог сказаць, што гаворыць на мэнскай мове з дзяцінства (у той жа час налічвалася невялікая колькасць людзей, якія валодалі мэнскай як не роднай).
Прамовы Мадрэла неаднаразова запісваліся для захавання звестак пра мэнскую мову. Гэтаму, ў прыватнасці, пасадзейнічаў кіраўнік урада Ірландыі Імон дэ Валера.
Існуюць рознагалоссі наконт таго, ці трэба лічыць Мадрэла апошнім носьбітам мэнскай мовы. Магчыма, што асобныя з носьбітаў, якія перажылі Мадрэла, проста не былі вядомы. Акрамя таго, зараз існуе некаторая колькасць людзей, для якіх мэнская мова з’яўляецца роднай, але ўсе яны нарадзіліся ўжо пасля смерці Мадэла і гавораць на «новамэнскай мове».
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Language Dekline and Language Revival in the Isle of Man (англ.) (лекцыя Джорджа Бродэрыка ў Мэнскім музеі, Дуглас, востраў Мэн 28 лістапада 1996)