Апошнія носьбіты моў
Jump to navigation
Jump to search
Галоўная функцыя натуральнай мовы — камунікатыўная. Каб гэтая функцыя захоўвалася, неабходна мець хаця б двух носьбітаў мовы, якія б маглі размаўляць паміж сабой. Калі застаецца адзіны носьбіт мовы, такая мова лічыцца мёртвай.
Зараз налічваецца каля 50 апошніх носьбітаў розных моў.
Змест
Храналогія[правіць | правіць зыходнік]
17 стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
- У 1676 годзе памерла Чэстэн Марчант - апошняя моналінгвальная носьбітка корнскай мовы.
18 стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
- У 1756 годзе памерла Эмерэнтц Шульцэ - апошняя носьбітка палабскай мовы, якая была распаўсюджана на паўночным захадзе Германіі, і належала да заходняй групы славянскай моўнай сям'і
- У 1777 годзе памерла Долі Пентрыт - апошняя паўнавартастная носьбітка корнскай мовы, і адначасова, апошні чалавек, для якога гэтая мова была роднай (але гэтыя дадзеныя асобнымі навукоўцамі аспрэчваюцца).
19-ае стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
- У 1850 годзе памёр Уолтэр Сазэрлэнд апошні носьбіт мовы норн, якая належала да скандынаўскай групы індаеўрапейскай сям'і моў. Мова норн была распаўсюджана на Аркнейскіх і Шэтландскіх астравах.
- У 1853 годзе памерла Хуана-Марыя, апошняя носьбітка мовы індзейскага племені нікаленья, якое некалі жыло на востраве Сан-Ніколас, у берагоў Каліфорніі.
- У 1898 годзе памёр Туонэ Удайна, апошні носьбіт далмацінскай мовы.
20-е стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
- У 1916 годзе памер Ішы, апошні носьбіт індзейскай мовы яна (Поўнач штата Каліфорнія, ЗША). Ішы размаўляў на паўднёвым дыялекце гэтай мовы - яха. Адначасова Ішы быў апошнім прадстаўніком племяні яна.
- У 1930 годзе памерла Асэнсьён Саларана, апошняя носьбітка мовы муцун, адной з уційскія мовы Паўночнай Каліфорніі[1].
- У 1934 годзе памерла Фрэнсіс Джонсан, апошняя носьбітка ізаляванай індзейскай мовы такелма (Штат Арэгон, ЗША). Цяпер прадстаўнікі племені такелма размаўляюць на англійскай мове.
- У 1939 годзе памерла Ізабэл Медоўз, апошняя носьбітка індзейскай мовы румсэн (уційская сям'я, кастанаанская галіна, паўднёвакастаннанская група. Мова румсэн была распаўсюджана на поўначы штата Каліфорнія, у ЗШАІзабэл Медоўз была еўрапейска-індзейскай мяціскай, мове навучылася ад свёй маці індзіянкі.
- У 1940 годзе памерла Дзельфін Дзюклу, апошняя носьбітка ізаляванай індзейскай мовы чыцімача (ЗША, штат Луізіяна).
- У 1962 годзе памерла Дэла Прынс, апошняя носьбітка індзейскай мовы війот, некалі распаўсюджанай на поўначы штата Каліфорнія, ЗША. Війот уваходзіў у алгскую сям'ю моў
- У 1965 годзе памерла Мэры Йі, апошняя носьбітка мовы барабарэньё (чумашскай сям'і моў. брарабарэньё была распаўсюджана на поўдні штата Каліфорнія, ЗША
- У 1974 памёр Эдвард (Нэд) Мадрэл, які лічыўся апошнім носьбітам мэнскай мовы. Гавораць, калі Нэд быў дзіцем, яго суседка нават не ведала англійскай мовы.
- У 1977 памёр апошні носьбіт яўрэйскага этналекта акцытанскай мовы Арманд Люнэль Armand Lunel.
- У 1981 годзе у горадзе Таўнсвіл (Аўстарлія, Квінслэндмпамер Алф Палмер, апошні носьбіт аўстралійскай мовы варунгу (сям'я пама-ньюнга)ю
- У 1986 годзе памёр Джэк Батлер, апошні носьбіт мовы джывалры (адна з моў аўстарлійскіх абарыгенаў).
- У 1987 годзе памерла Расінда Наласкес, апошняя носьбітка індзейскай мовы купэнья. Купэнья уваходзіла ў юта-ацтэкскую сям'ю і была распаўсюджана ў паўднёвай частцы штата Каліфорнія (ЗША)
- У 1989 годзе памерла Клаўдзія Плотнікава - прадстаўніца народа камасінцаў, апошні носьбіт камасінскай мовы.
- У 1992 годзе памёр Тэўфік Эсэнч, апошні носьбіт убыхскай мовы, які нарадзіўся ў Турцыі ў вёсцы Хаджы-Асман-кёю.
- У 1994 годзе ва ўзросце 93 гадоў памерла Таке Асаі, апошняя носьбітка сахалінскага дыялекта айнскай мовы.
- 5 лістапада 1995 года памер Багон, апошні носьбіт мовы касабе. Касабе была распаўсюджана ў Камеруне і, верагодна, аднослілася да мамбілаіднай падгрупе бантоіднай групы бенуэ-кангалезскай сям'і.
- 8 студзеня 1996 года, ва ўзросце 76 гадоў памер Кромуэл Эшбі Хокінс Уэст, апошні носьбіт паўночнаамерыканскай індзейскай мовы катоба (ЗША, штат Паўднёвая Караліна), якая належала да сіўанскай сям'і моў. катоба не была для Уэста першай мовай, па яго ж словах, ён навучыўся гэтай мове ад бацькоў сваёй маці.
- У 1996 годзе памер [[Трумэн Уошынгтан Дэйлі, апошні паўнавартасны носьбіт індзейскай мовы чыверэ (сіўанская сям'я моў) для якога гэтая мова была роднай. Чыверэ быў распаўсюджаны ў індзейскіх рэзервацыях штата Аклахома (ЗША). На бягучы момант застаецца каля двух -трох дзясяткаў чалавек, якія ў пэўнай ступені разумеюць мову чыверэ.
- У 1997 годзе памерла Валянціна Выйе, апошняя носьбітка сірэнікійскай мовы.
- У 1999 годзе ва ўзросце 87 гадоў памерла Мэры Кармел Чарльз - апошняя носьбітка мовы нюлнюл (паўночны захад Аўстраліі, вокруг Кімберлі).
21-е стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
- 29 снежня 2003 года памерла Марыя Сергіна, апошняя носьбітка бабінскай саамскай мовы.
- 21 студзеня 2004 ва ўзосце 98 гадоў памерла Ян Хуаньі (Yang Huanyi), апошняя носьбітка сакрэтнай жаночай мовы нюй-шу, якую выкарыстоўвалі жанчыны ў Кітаі каля 400 гадоў.
- 21 студзеня 2008 года памерла Мэры Сміт Джонс з Анкорыджа, які размяшчаецца ў паўднёвай частцы Аляскі, апошняя носьбітка эякскай мовы (сям'я на-дэне), адной з моў паўночнаамерыканскіх індзейцаў.
- У студзені 2010 года на Андаманскіх астравах ва ўзросце 85 гадоў памерла Баа Старэйшая - апошняя носьбітка адной з андаманскіх моў бо[2].
- 30 жніўня 2010 года памер Уільям Разарыё, апошні носьбіт інда-партугальскай крэольскай мовы, некалі распаўсюджанай у прыморскім індыйскім горадзе Качын (штат Керала).
- 24 кастрычніка 2010 года ва ўзросце 96 гадоў памерла Пань Цзыньюй, апошняя носьбітка пазэхскай мовы, якая ўваходзіла ў тайваньскую зону аўстранэзійскай сям'і моў.
- 17 сакавіка 2012, у горадзе Грэйлінг (ЗША, Аляска) памер Уілсан Дзіксан, апошні носьбіт паўночнаамерыканскай індзейскай мовы халікачук (сям'я на-дэнэ).
- У пачатку кастрычніка 2012 года, ва ўзросце 92 гадоў памер Боббі Хогг, апошні носьбіт дыялекта шатландскай мовы - крамарці, які некалі быў распаўсюджаны ў аданайменным рыбацкім паселішчы на ўсходнім узбярэжжы Шатландыі
- 2 чэрвеня 2013 года ў Канадзе памерла ва ўзросце 103 гадоў Грызэлда Крысцінь, апошняя паўнавартнасная носьбітка ліўскай мовы[3]
- 30 снежня 2013 года ва ўзросце 93 гадоў памерла Эмілі джонсан Дзікерсан, апошняя маналінгвальная носьбітка індзейскай мовы чыкаса (ЗША, штат Аклахома), усе астатняі носьбіты (якіх на дадзены момант засталося каля 70) з'яўляюцца білінгвамі, якія валодаюць чыкаса і англійскай.
- 30 снежня 2013 года памерла Эмілі Джонсан Дзікерсан, апошняя моналінгвальная носьбітка індзейскай мовы чыкаса (ЗША, штат Аклахома), усе астатнія носьбіты (якіх на дадзены момант засталося каля 70) з'яўляюцца білінгвамі, якія валодаюць чыкаса і англійскай.
- 4 студзеня 2014 года ў ЗША, ва ўзросце 103 гадоў памерла Хэйзэл Сэмпсан, апошняя паўнавартасная носьбітка індзейскай мовы клаллам (Штат Вашынгтон). Хэйзэл Сэмпсан таксама з'яўлялася апошнім чалавекам, для якога мова клаллам была роднай.
Спіс жывых апошніх носьбітаў моў[правіць | правіць зыходнік]
- Дорыс МакЛемар (нарадзілася 16 красавіка 1927 года)-апошняя носьбітка індзейскай мовы уічыта(ЗША, штат Аклахома).
- Крысціна Кальдэрон (нарадзілася 24 мая 1928 года) - апошняя носьбітка ізаляванай яганскай мовы (крайні поўдзень Аргентыны і Чылі).
- Эдвін Бенсан (нарадзіўся ў 1931 годзе)-апошні носьбіт індзейскай мовы мандан (ЗША, Паўночная Дакота).
- Мэры Уілкакс (нарадзілася ў 1933 годзе) - апошняя носьбітка адной з моў паўночнаамерыканскага індзейскага племені йакутаў - туле-кавія (дыялект вікчамні) Племя йакутаў жыве ў ЗША, у цэнтральнай частцы штата Каліфорнія.
- Гыані Маіыі Сен (нарадзілася ў 1937 годзе)-апошняя носьбіткаізаляванай мовы кусунда (Непал).
- Вердэна Паркер (дата нараджэння невядома)-апошняя паўнавартасная носьбітка індзейскай мовы хупа (ЗША, паўночны захад штата Каліфорнія).
- Чарлі Мунгулда (дата нараджэння невядома)-апошні носьбіт мовы амурдаг (Аўстралія, Паўночная тэрыторыя).
- Сёстры Глэдзіс і Дорын Міллер (даты нараджэння невядомы) - апошнія носьбіткі аўстралійскай мовы вірангу (сям'я пама-н'юнга).
- Берта Мітчэл (дата нараджэння невядома) - апошняя паўнавартастная носьбітка індзейскай мовы патвін - (ЗША, штат Каліфорнія, вінтуанская сям'я)
- Лайнал Лана (дата нараджэння невядома) - апошні носьбіт мовы танэма (Саламонавы Астравы, востраў Ванікора, аўстранэзійская сям'я).