Эйселмер
| Эйселмер | |
|---|---|
| IJsselmeer | |
| від возера Эйселмер са спадарожніка | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 1 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 32 км |
| Плошча | 1100 км² |
| Найбольшая глыбіня | 7 м |
| Сярэдняя глыбіня | 5-6 м |
| Басейн | |
| Упадаюць | Эйсел |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
Э́йселмер (нідэрл.: IJsselmeer [ˌɛi̯səlˈmeːr]) — штучнае прэснае возера ў Нідэрландах, створанае на месцы былога заліва Зёйдэрзэ.

Возера мяжуе з правінцыямі Фрысландыяй на паўночным усходзе, Флеваландам на поўдні і ўсходзе, Паўночнай Галандыяй на захадзе. Эйселмер аддзелены ад Паўночнага мора 32 кіламетровай дамбай Афслёйтдэйк (Afsluitdijk) шырынёй каля 60 метраў. Вадаём атрымаў сваю назву ад ракі Эйсел, якая ўпадае ў яго праз невялічкае возера Кетэлмер. Эйселмер з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы прэснаводным вадаёмам Заходняй Еўропы.
У 1975 годзе Эйселмер быў падзелены на дзве часткі дамбай Маркервардэйк (Markerwaarddijk), у выніку чаго ўтварылася возера Маркермер.
Пазней, у 1986 годзе на месцы асушаных полдэрамі тэрыторыях была ўтворана новая нідэрландская правінцыя Флеваланд.
Прызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]
Сёння возера служыць важным сховішчам прэснае вады і выкарыстоўваецца для патрэб сельскай гаспадаркі, водазабеспячэння гарадоў. Магчымасці возера шырока выкарыстоўваюцца для рэкрэацыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эйселмер
