Лелістад
| Горад | |||||
| Лелістад | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Lelystad | |||||
|
|||||
| 52°31′ пн. ш. 5°29′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Правінцыя | Флеваланд | ||||
| Бургамістр | Маргерыт Хорсленберг | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1967 | ||||
| Плошча | 765,39 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | -5 м | ||||
| Водныя аб’екты | Эйселмер і Маркермер[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 74 682 чалавек (2010) | ||||
| Шчыльнасць | 308 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | Галандская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +31 320 | ||||
| Паштовы індэкс | 8200-8249 | ||||
|
|
|||||
| lelystad.nl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ле́лістад (нідэрл.: Lelystad) — горад і найбуйнейшы па плошчы муніцыпалітэт у Нідэрландах, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Флеваланд.
Горад Лелістад заснаваны ў 1967 годзе на асушанай тэрыторыі. Сваё імя атрымаў у гонар Лелі Карнеліса (Cornelis Lely) — архітэктара, які распрацаваў праект дамбы Афслёйтдэйк, будаўніцтва якой дазволіла ажыццявіць асушэнне. Сёння горад знаходзіцца прыкладна на 5 м ніжэй за ўзровень мора.
Першапачаткова горад меркаваўся як эканамічны цэнтр рэгіёна, аднак яго рост не апынуўся такім хуткім, як у суседняга Алмерэ, які размешчаны бліжэй да Амстэрдама.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лелістад знаходзіцца ў польдары ў правінцыі Флеваланд. Муніцыпалітэт Лелістад мяжуе на захадзе з возерамі Маркермер і Эйселмер, на поўдні з муніцыпалітэтамі Алмерэ і Зеволдэ, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Дронтэн.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лелістад з'яўляецца наймаладзейшым з мястэчкаў Нідэрландаў. Першыя жыхары прыбылі ў горад 28 верасня 1967 года і з 1 студзеня 1980 года пачало дзейнічаць кіраўніцтва муніцыпалітэту. Да ўтварэння правінцыі Флеваланд 9 студзеня 1986 года Лелістад адміністрацыйна не адносіўся ні да якой з нідэрландскіх правінцый.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Лелістад звязаны з Амстэрдамам аўтамабільнай дарогай і чыгункай. Ля горада размешчаны невялікі аэрапорт-спадарожнік амстэрдамскага аэрапорта Схіпхол, а таксама маецца марскі порт Батавіахавен (Bataviahaven).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лелістад- www.lelystad.nl Афіцыйная старонка абшчыны Лелістад (гал.) (англ.)
- infocentrum.lelystad.nl Архівавана 17 верасня 2009. Інфацэнтр Лелістад (гал.) (англ.)
- Гістарычныя здымкі Лелістада і Флеваланда (гал.) (англ.)
