Перайсці да зместу

Эксперыментальны гукавы фільм Дыксана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эксперыментальны гукавы фільм ДыксанаM:
англ.: The Dickson Experimental Sound Film
Постар фільма
Жанр гомаэратызм у кіно[d] і sound film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Edison Studios[d]
Працягласць 17 ± 1 с
Краіна
Мова англійская
Год 1895
IMDb ID 0177707
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Эксперыментальны гукавы фільм Дыксана» (англ.: The Dickson Experimental Sound Film) — фільм, зняты Уільямам Дыксанам[en] у канцы 1894 ці пачатку 1895 года. Гэта першы вядомы фільм з жывым запісам гуку і, па ўсёй бачнасці, першы кінафільм, зроблены для кінетафона, сістэмы прота-гукавога кіно[en] распрацаванай Дыксанам і Томасам Эдысанам. Кінетафон, які складаецца з кінетаскопа[en] і фанографа[en] з цыліндрам, не быў сапраўднай сістэмай гукавога кіно, бо не было спробы сінхранізаваць малюнак і гук падчас прайгравання. Фільм быў зроблены на «Чорнай Марыі[en]», кінастудыі Эдысана ў Нью-Джэрсі. Няма доказаў таго, што ён калі-небудзь выстаўляўся ў сваім першапачатковым фармаце.

У 2003 годзе «Эксперыментальны гукавы фільм Дыксана» быў уключаны ў штогадовы выбар з 25 кінафільмаў, дададзеных у Нацыянальны рэестр фільмаў Бібліятэкі Кангрэса, прызнаны «культурна, гістарычна або эстэтычна значным» і рэкамендаваны для захавання.[1][2]

  1. Librarian of Congress Adds 25 Films to National Film Registry. Library of Congress. Праверана 29 верасня 2020.
  2. Complete National Film Registry Listing. Library of Congress. Праверана 29 верасня 2020.
  • Dixon, Wheeler Winston (2003). «Straight: Constructions of Heterosexuality in the Cinema» (Albany: State University of New York Press, 2003). ISBN 0-7914-5623-4
  • Hendricks, Gordon (1966). «The Kinetoscope: America's First Commercially Successful Motion Picture Exhibitor». New York: Theodore Gaus’ Sons. Reprinted in Hendricks, Gordon (1972). «Origins of the American Film». New York: Arno Press/New York Times. ISBN 0-405-03919-0
  • Loughney, Patrick (2001). «Domitor Witnesses the First Complete Public Presentation of „The Dickson Experimental Sound Film“ in the Twentieth Century», in «The Sounds of Early Cinema», ed. Richard Abel and Rick Altman (Bloomington: Indiana University Press), 215–219. ISBN 0-253-33988-X
  • Russo, Vito (1987). «The Celluloid Closet: Homosexuality in the Movies», rev. ed. (New York: Harper & Row). ISBN 0-06-096132-5
  • Dickson Sound Film short, scholarly discussion; part of the UNLV Short Film Archive
  • «The Three Fathers of Cinema & The Edison/Dickson Experiment» interview with restoration editor Уолтар Мурч[en] by William Kallay, September 27, 2004; part of the 'from Script to DVD' website