Перайсці да зместу

Электраапаратура (завод)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Электраапаратура
Заснаванне 1946
Прадукцыя бытавая тэхніка
Колькасць супрацоўнікаў
  • 461 чал. (2019)[1]
Сайт gomelapparat.org

ААТ «Гомельскі завод „Электраапаратура“»беларускае электратэхнічнае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе ў Гомелі была заснавана арцель прамысловай кааперацыі «Штамп», якая выпускала электрапрыборы. У 1956 годзе ператворана ў завод металабытавых вырабаў, у 1958 годзе перайменаваны ў завод «Электраапаратура»[2]. З 1957 года спецыялізуецца на выпуску нізкавольтнай апаратуры[3].

У 1965 годзе завод перададзены ад ліквідаванага Савета народнай гаспадаркі БССР у падпарадкаванне Галоўнага ўпраўлення па вытворчасці нізкавольтнай апаратуры «Галоўэлектраапарат» Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР. У 1975—1984 гадах — у падпарадкаванні Усесаюзнага прамысловага аб’яднання па вытворчасці нізкавольтнай апаратуры «Союзэлектроаппарат» таго ж міністэрства, у 1984 годзе перададзена ў склад Усесаюзнага прамысловага аб’яднання па вытворчасці сілавых пераўтваральных прылад і нізкавольтнай апаратуры «Союзпреобразователь» таго ж міністэрства[4].

У 1980 годзе праведзена рэканструкцыя завода. У 1990-я гады прадпрыемства пераўтворана ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, у 2002 годзе — у адкрытае акцыянернае таварыства. У 2000-я гады завод асвоіў вытворчасць смажыльных шаф, газавых і электрычных пліт і ўбудаванай тэхнікі[3].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства выпускае нізкавольтную апаратуру (кантактары КНЕ, КМЕ, КНЕ-УБ, пускальнікі ПМ12-010, ПМ12-040, ПМ15-063, ПМЛ 2000, рэле і камплектуючыя), а таксама бытавую тэхніку пад брэндам «Cezaris»: газавыя пліты, электрычныя пліты, газаэлектрычныя пліты, убудавальную тэхніку, настольныя пліткі, смажыльныя шафы[5][6].

Станам на 2019 год 62,71% акцый знаходзілася ў рэспубліканскай уласнасці. За 2019 год выручка завода ад рэалізацыі прадукцыі склала 13,6 млн рублёў (каля 6,5 млн долраў), чыстая страта склала 131 тыс. рублёў (каля 60 тыс. долараў). 21,5% выручкі быў атрыманы ад рэалізацыі электрычнай бытавой тэхнікі, 58,8% — ад рэалізацыі неэлектрычнай бытавой тэхнікі. На прадпрыемстве працаваў 461 супрацоўнік[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.gomelapparat.org/godovoj-otchet-2019
  2. Го́мельскі заво́д «Электраапарату́ра». 345 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. а б История создания. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  4. Гомельский завод «Электроаппаратура» Архівавана 13 чэрвеня 2020. на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  5. Бытовая техника. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  6. Низковольтная аппаратура. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  7. Годовой отчёт 2019. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]