Эль-Куфра
Выгляд
Эль-Куфра | |
---|---|
الكفرة | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
Статус | Муніцыпалітэт |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Аль-Джаф |
Афіцыйная мова | Арабская |
Насельніцтва (2006) | 50,104[1] |
Плошча | 483 510 км² |
![]() |
|
Код ISO 3166-2 | LY-KF |
Эль-Куфра (араб. الكفرة) — найбуйнейшы муніцыпалітэт у Лівіі. Сталіца — горад Аль-Джаф. Плошча — 483 510 км². Насельніцтва 50 104 чалавек (2006 г.)[1]. Эль-Куфра з'яўляецца часткай гістарычнай вобласці Кірэнаіка.
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны ў паўднёва-усходнім «вугле» краіны. Мяжуе з Егіптам, Суданам і Чадам. Амаль усю плошчу муніцыпалітэта пакрывае пустыня Сахара.
Цікавы факт
[правіць | правіць зыходнік]Раней муніцыпалітэт Эль-Куфра быў яшчэ шырэй і ўключаў вялікі пустынны раён на поўначы. Аднак у 2007 годзе ён быў перададзены іншаму муніцыпалітэту Лівіі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Districts of Libya . statoids.com.