Эліа дзі Рупо
Эліа дзі Рупо Elio Di Rupo | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
6 снежня 2011 — 11 кастрычніка 2014 | |||
Манарх | Альберт II | ||
Папярэднік | Іў Летэрм | ||
Пераемнік | Шарль Мішэль | ||
| |||
8 кастрычніка 2000 — 6 снежня 2011 | |||
Папярэднік | Марыс Лафос | ||
Пераемнік | Марк Барвэ | ||
| |||
6 кастрычніка 2005 — 20 ліпеня 2007 | |||
Папярэднік | Андрэ Антуан (в.а.) | ||
Пераемнік | Рудзі Дэмот | ||
| |||
15 ліпеня 1999 — 4 красавіка 2000 | |||
Папярэднік | Рабер Каліньён | ||
Пераемнік | Жан-Клод ван Кавенбергэ | ||
Партыя | Сацыялістычная партыя, Валонія | ||
Адукацыя | Універсітэт Монс-Энл | ||
Прафесія | хімік | ||
Дзейнасць | хімік, палітык | ||
Веравызнанне | атэізм | ||
Нараджэнне | 18 ліпеня 1951 (69 гадоў) Марланвель, правінцыя Эно, Бельгія | ||
Сайт | eliodirupo.be | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Эліа дзі Рупо (фр.: Elio Di Rupo; нар. 18 ліпеня 1951, Марланвель, правінцыя Эно, Бельгія) — бельгійскі палітык, прэм’ер-міністр Бельгіі з 6 снежня 2011 па 11 кастрычніка 2014, лідар франкафонскай Сацыялістычнай партыі, мэр Монса.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і імігрантаў з Італіі, бацька памёр, калі Эліа быў адзін год. Дзі Рупо скончыў Універсітэт Монс-Эно па спецыяльнасці «хімія», пазней абараніў дысертацыю па хіміі і працаваў ва ўніверсітэце па спецыяльнасці.
Пасля чарговага паражэння Сацыялістычнай партыі на выбарах у 1999 годзе быў абраны яе лідарам. У тым жа годзе ўпершыню стаў міністрам-прэзідэнтам Валоніі (займаў пасаду да 2000 года). З 2000 года — мэр Монса. У 2005-07 зноў быў міністрам-прэзідэнтам Валоніі; сышоў у адстаўку з гэтай пасады пасля перавыбараў лідара партыі, незадоўга да якіх ранейшы лідар сацыялістаў заклікаў яго выбраць паміж партыйнай і адміністрацыйнай дзейнасцю. На парламенцкіх выбарах 13 чэрвеня 2010 яго партыя заняла другое месца па колькасці галасоў і дэпутацкіх мандатаў. 16 мая 2011 года, пасля 337 дзён перамоў аб стварэнні ўрада Бельгіі, кароль Альберт II даручыў яго фарміраванне дзі Рупо. Чакаецца, што ў новы склад кабінета ўвойдуць абедзве сацыялістычныя партыі краіны (франкафонаў і фламандцаў), ліберальны франкафонскі Рэфарматарскі рух, партыя Адкрытыя фламандскія лібералы і дэмакраты, партыя зялёных франкафонаў Экола.