Элісенда дэ Манкада
Элісенда дэ Манкада ісп.: Elisenda de Moncada | |||
![]() | |||
Надмагілле Элісенды дэ Манкада ў манастыры Педральбес, Барселона | |||
| |||
---|---|---|---|
1322 — 1327 | |||
Папярэднік | Марыя Кіпрская | ||
Пераемнік | Тарэса дэ Энтенца | ||
| |||
1322 — 1327 | |||
Папярэднік | Марыя Кіпрская | ||
Пераемнік | Тарэса дэ Энтенца | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 1292 Манкада-і-Рэшак, Каталонія | ||
Смерць | 1364 Барселона, Каталонія | ||
Пахаванне | |||
Род | Манкада | ||
Бацька | Педра II дэ Манкада | ||
Маці | Элісенда дэ Пінас | ||
Муж | Хаймэ II Арагонскі | ||
Дзеці | няма | ||
Элісенда дэ Манкада-і-Луна (ісп.: Elisenda de Moncada y Luna) (1292, Манкада, Каталонія — 1364, Барселона, Каталонія) — дачка барона дэ Манкада і дэ Атона Педра II дэ Манкада з дому Манкада; у замужжы — каралева Арагона, Валенсіі, Сардзініі і Корсікі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Элісенда дэ Манкада нарадзілася ў 1292 годзе ў Манкадзе, у Каталоніі. Яна была дачкой Педра II, барона дэ Манкада і дэ Атона і Элісенды дэ Пінас.
25 снежня 1322 года ў Тарагоне яна была выдадзена замуж за Хаймэ II, караля Арагона, Валенсіі, Сардзініі і Корсікі, графа Барселоны і іншых земляў Каталоніі. Гэта быў чацвёрты і апошні шлюб караля, за тры гады да вяселля заўдавелага ў трэці раз. Хаймэ II спадзяваўся праз гэты саюз умацаваць адносіны паміж тронам Арагона і малодшай галіной уплывовага феадальнага роды Манкада, які меў шматлікія ўладанні ў Каталоніі і на Сіцыліі.
У 1326 годзе каралева Элісенда дэ Манкада заснавала жаночы манастыр у Педральбесе, прыгарадзе Барселоны, даручыўшы яго клопатам манашак з ордэны кларысінак. У наступным годзе яна заўдавела і пасялілася ў доме каля заснаванага ёю манастыра. Тут каралева пражыла трыццаць сем гадоў. Элісенда дэ Манкада памерла ў 1364 годзе і была пахавана ў манастыры Педральбес.
Шлюб Элісенды дэ Манкада і Хаймэ II Арагонскага быў бяздзетным.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Elisenda de Moncada. Fmg.ac. (англ.)
- Inma Álvarez. Las clarisas de Petras Albas, en el corazón de Barcelona. Alfayomega.es. (ісп.)