Эмануэль Любецкі
| Эмануэль Любецкі | |
|---|---|
| ісп.: Emmanuel Lubezki | |
| Дата нараджэння | 30 лістапада 1964[1][2] (61 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | аператар-пастаноўшчык, кінарэжысёр, фатограф, кінапрадзюсар, мастак |
| Узнагароды |
Прэмія BAFTA за найлепшую аператарскую працу[d] (11 лютага 2007) Прэмія BAFTA за найлепшую аператарскую працу[d] (16 лютага 2014) Прэмія BAFTA за найлепшую аператарскую працу[d] (8 лютага 2015) Прэмія BAFTA за найлепшую аператарскую працу[d] (14 лютага 2016) |
| IMDb | ID 0523881 |
Эмануэль Любецкі Моргенстэрн (ісп.: Emmanuel Lubezki Morgenstern; нар. 30 лістапада 1964, Мехіка) — мексіканскі кінааператар. Працаваў са многімі вядомымі рэжысёрамі, у тым ліку з Майкам Нікалсам, Цімам Бёртанам, Майклам Манам, Джоэлам і Ітанам Коэнамі, Дэвідам О. Расэлам, пастаянна супрацоўнічаў з Тэрэнсам Малікам, Альфонса Куаронам і Алехандра Гансалесам Іньярыту.
Удастоены шматлікіх узнагарод, у тым ліку трох прэмій «Оскар» за аператарскую працу ў тэхнатрылеры «Гравітацыя» (2013), трагікамедыі «Бёрдмэн» (2014) і драме «Выжылы» (2015). Першы ў гісторыі аператар, які атрымаў тры прэміі «Оскар» запар. Да таго як атрымаць тры прэміі, намініраваўся на «Оскар» пяць разоў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 — «Новы Свет» (рэж. Тэрэнс Малік)
- 2006 — «Дзіця чалавечае» (рэж. Альфонса Куарон)
- 2008 — «Прачытаўшы, спаліць» (рэж. браты Коэн)
- 2011 — «Дрэва жыцця» (рэж. Тэрэнс Малік)
- 2012 — «Да цуду» (рэж. Тэрэнс Малік)
- 2013 — «Гравітацыя» (рэж. Альфонса Куарон)
- 2014 — «Бёрдмэн» (рэж. Алехандра Гансалес Іньярыту)
- 2015 — «Выжылы» (рэж. Алехандра Гансалес Іньярыту)
- 2015 — «Рыцар кубкаў» (рэж. Тэрэнс Малік)
- 2017 — «Песня за песняй» (рэж. Тэрэнс Малік)