Эма Бантан
| Эма Бантан | |
|---|---|
| англ.: Emma Bunton | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Emma Lee Bunton |
| Дата нараджэння | 21 студзеня 1976[1] (50 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Краіна | |
| Муж | Jade Jones[d][2] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | тэлевядучая, спявачка, аўтарка-кампазітар, мадэль, каратыст, кінаактрыса, радыёвядучы, актрыса агучвання, кампазітарка, музыкант, актрыса |
| Гады актыўнасці | з 1994 |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | Поп-музыка, adult contemporary music |
| Псеўданімы | Бэбі-Спайс |
| Калектывы | Spice Girls |
| Лэйблы | Virgin, 19/Universal |
| emmabuntonofficial.co.uk | |
Эма Лі Бантан (англ.: Emma Lee Bunton; нар. 21 студзеня 1976 г., Лондан) — брытанская спявачка, аўтар песень і тэлевядучая.
Стала вядомай у сярэдзіне 1990-х гадоў як удзельніца жаночага поп-гурта Spice Girls.
Пасля распаду гурта ў канцы 2000 года, Бантан занялася сольнай кар’ерай. Яе першы дыск «A Girl Like Me» выйшаў летам 2001 года на студыі «Virgin Records» і разыйшоўся накладам у 750 тыс. копій. 18 снежня 2003 года выйшаў другі сольны дыск Эмы Бантан «Free Me», які меў шырокі поспех у Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Галандыі, Польшчы і Японіі і быў распрададзены тыражом у 2,3 млн копій. У падтрымку дыска ў 2004 годзе ў Бантан прайшлі сольныя канцэрты ў Еўропе, ЗША і ў Азіі. 1 снежня 2006 года выйшаў трэці сольны дыск пад назвай «Life In Mono» (тыраж — 500 тыс. копій).
У жніўні 2007 года ў Эмы нарадзіўся сын, якога назвалі Бо Лі Джонс (англ. Beau Lee Jones). 6 мая 2011 года Бантон нарадзіла сына, якога назвалі Tate.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- emmabuntonofficial.com — афіцыйны сайт (англ.)
- Біяграфія Эмы Бантан(недаступная спасылка)