Перайсці да зместу

Эма Дэросі-Белаяц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эма Дэросі-Белаяц
Нараджэнне 3 мая 1926(1926-05-03)[1][2]
Смерць 20 чэрвеня 2020(2020-06-20)[2] (94 гады)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эма Дэросі-Белаяц (харв.: Ema Derossi-Bjelajac; нар. 3 мая 1926, Штрмац — 20 чэрвеня 2020, Заграб) — харвацкі палітык, займала пасаду прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі Харватыя (якая уваходзіла ў склад Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі) з 1985 па 1986 год. Яна была першай жанчынай, якая насіла тытул, эквівалентны кіраўніку дзяржавы ў сучаснай Харватыі.

Яна выконвала шэраг высокапастаўленых функцый у Саюзе камуністаў Харватыі і харвацкім рэспубліканскім урадзе: у прыватнасці, яна была членам Цэнтральнага Камітэта Саюза ў перыяд з 1964 па 1974 год, а таксама была членам і намеснікам спікера харвацкага парламента (Сабора) з 1978 па 1982 год. З 1964 па 1968 год працавала ў ЦК Саюза камуністаў Югаславіі.

Эма памерла ў Заграбе 20 чэрвеня 2020 года ва ўзросце 94 гадоў[3][4].

Зноскі

  1. Ema Derossi-bjelajac // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  2. а б Ema Derossi-Bjelajac // Istrapedia
  3. Umrla Ema Derossi Bjelajac, Istranka i prva predsjednica Hrvatske (харв.). istarski.hr (24 чэрвеня 2020).
  4. EMA DEROSSI-BJELAJAC (1926.- 2020.): Očuvala je Čakavski sabor u najtežim vremenima (харв.). glasistre.hr (26 чэрвеня 2020).