Эміль Лангэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эміль Лангэ
Дата нараджэння: 15 лістапада 1841(1841-11-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 снежня 1926(1926-12-02) (85 гадоў)
Месца смерці:

Эміль Ла́нгэ (ням.: Emil Lange; 15 лістапада 1841, Дармштат2 снежня 1926, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, сын і вучань Людвіга Лангэ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эміль Лангэ вучыўся ў горадзе Мюнхене, затым у Парыжы ў Шарля Агюста Кетэля. З 1868 года выкладаў у Мюнхенскім мастацка-прамысловым вучылішчы, у 1875—1912 гг. быў яго дырэктарам. Па яго ж праекце быў створаны і будынак вучылішча.

Супольна з Ёзефам Бюльманам апублікаваў кнігу «Ужыванне сграфіта ў дэкараванні фасадаў» (ням.: Die Anwendung des Sgraffito für Façaden-Decoration; 1867).

Эміль Лангэ таксама пакінуў пасля сябе шэраг акварэляў пейзажнага зместу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.