Эндзі Мак-Даўэл
| Эндзі Мак-Даўэл | |
|---|---|
| англ.: Andie MacDowell | |
| | |
| Дата нараджэння | 21 красавіка 1958[1][2][…] (68 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Paul J. Qualley[d] |
| Дзеці | Justin Qualley[d], Rainey Qualley[d] і Маргарэт Куэлі[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаактрыса, актрыса, мадэль, тэлеактрыса, музыкантка |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000510 |
Разалі Андэрсан «Эндзі» Мак-Даўэл (англ.: Rosalie Anderson «Andie» MacDowell; нар. 21 красавіка 1958, Гафні, Паўднёвая Караліна, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і тэлебачання, мадэль.
Дэбютавала ў кіно ў фільме 1984 года «Грэйстук: Легенда пра Тарзана, уладара малпаў», але актыўна пачала здымацца толькі з канца 80-х, пасля наведвання курсаў акцёрскага майстэрства. Яе прарывам стала роля ў незалежным фільме 1989 года «Секс, хлусня і відэа», за якую яна атрымала прэмію «Незалежны дух» за лепшую жаночую ролю і намінацыю на «Залаты глобус».
Мак-Даўэл сыграла галоўныя жаночыя ролі ў фільмах «Від на жыхарства» (1991), «Дзень сурка» (1993) і «Чатыры вяселлі і адно пахаванне» (1994), удзел у якіх прынёс ёй яшчэ дзве намінацыі на «Залаты глобус». Таксама яна з’явілася ў фільме 1993 года «Кароткія гісторыі». «Дзень сурка» і «Чатыры вяселлі і адно пахаванне» сталі яе найбольшым камерцыйным дасягненнем у кар’еры.
МакДаўэл грае галоўную ролю ў серыяле 2013 года «Кедравая бухта». У 2019 сыграла ролю другога плана ў паспяховым касавым фільме «Я іду шукаць». У 2021 годзе актрыса знялася ў серыяле Netflix «Прыбіральшчыца. Гісторыя маці-адзіночкі», дзе згуляла са сваёй дачкой Маргарэт.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| ф | Дзень сурка | Groundhog Day | Рыта Хэнсан |
Зноскі
- ↑ Andie MacDowell // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andie MacDowell // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.