Эндру Стэнтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эндру Стэнтан
Дата нараджэння 3 снежня 1965(1965-12-03)[1][2] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, мастак-мультыплікатар, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0004056
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эндру Стэнтан (англ.: Andrew Stanton; нар. 3 снежня 1965, Бостан) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, мастак-мультыплікатар і акцёр агучвання. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за мультфільмы «У пошуках Нэма» і «ВАЛЛ-І».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бостане, ЗША. Пасля заканчэння школы паступіў у Каліфарнійскі інстытут мастацтваў, у якім чатыры гады вывучаў анімацыю. Пасля заканчэння ўніверсітэта атрымаў ступень бакалаўра ў галіне кінамастацтва. Яшчэ падчас навучання ва ўніверсітэце, у 1987 годзе, ён стварыў два кароткаметражныя мультфільмы — «Дзесьці ў Арктыцы» і «Гісторыя».

Прафесійная кар’ера Эндру пачалася на студыі «Kroyer Films». Падчас працы на гэтай студыі, у 1987 годзе, ён напісаў адзін са сваіх першых сцэнарыяў для фільма «Майці Маўс — новыя прыгоды» Ральфа Бакшы.

У 1990 годзе Эндру Стэнтан перайшоў на новае месца працы — у кампанію «Pixar», дзе працаваў у якасці пастаноўшчыка і мастака-аніматара. Першапачаткова, ён браў удзел у стварэнні некалькіх рэкламных ролікаў, а праз некаторы час стаў адным са сцэнарыстаў поўнаметражнага мультфільма «Гісторыя цацак». Мультфільм стаў камерцыйным суперхітом 1995 года, сабраўшы ў пракаце больш за 300 мільёнаў долараў. За працу над гэтым мультфільмам Стэнтан і яшчэ чацвёра сцэнарыстаў былі вылучаныя на прэмію «Оскар». У далейшым, напісаў яшчэ некалькі сцэнарыяў, браў удзел у стварэнні мультфільмаў «Жыццё жукоў (Прыгоды Фліка)» (1998 год) і «Карпарацыя монстраў» (2001 год) у якасці сцэнарыста і рэжысёра.

У 2003 годзе Эндру Стэнтан стварыў вобраз і голас чарапахі Краш і выступіў у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка (сумесна з Лі Ульрыхам) новай анімацыйнай карціны студыі «Pixar» — «У пошуках Нэма». Гэты мультфільм сабраў больш за 850 мільёнаў долараў у сусветным пракаце.

Яго наступная рэжысёрская праца — мультфільм «ВАЛЛ-І» — выйшаў на экраны ў ЗША ў 2008 годзе і на працягу некалькіх тыдняў утрымліваў першае месца ў рэйтынгу лепшых карцін за ўсю гісторыю кінематографа (па версіі наведвальнікаў сайта IMDB).

Карціна «Джон Картэр», у стварэнні якой Стэнтан выступіў рэжысёрам і аўтарам сцэнарыя, выйшла на экраны ў 2012 годзе.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Andrew Stanton // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.