Энергія хваль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генератар на энергіі хваль Skizze
Аднаўляемыя
энергарэсурсы
Ветраная турбіна (ВЭУ)
Энергія Сонца
Энергія ветру
Энергія вады
Цяпло Зямлі
Біямаса
Энергія прыліваў
Энергія хваль

Эне́ргія хва́ляў, экалагічна чыстая, узнаўляемая энергія, якая выпрацоўваецца ў выніку хвалявання марской вады. Патэнцыяльна ў хвалях схавана вялізарная колькасць энергіі, якая можа ў будучыні стаць адной з асноўных крыніцаў энергіі для ўсяго чалавецтва. Аднак на цяперашні момант распрацоўка хвалевых энергетычных наладаў знаходзіцца на ступені вопытных узораў.

Для хвалевых энергетычных наладаў (ХЭН), якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для аўтаномнага спажыўца, магутнасць ветравага хвалявання вызначаецца на пагонны метр фронту хвалі. Так пры вышыні хвалі 10 метраў і перыядзе 15 секунд магутнасць ХЭН можа дасягаць 2000 кВт/п.м.

У натуральных варунках ветравыя хваляванні з’яўляюцца нерэгулярнымі і для адзнакі ўдзельнай магутнасці ХЭН неабходна ведаць доўгатэрміновую статыстыку па вышыні і перыядах хваляў.

Энергія хваляў выкарыстоўваецца двума спосабамі: плавучыя платформы качаюцца на хвалях, і гэты рух выкарыстоўваецца для вярцення турбінаў; налады, у якіх хвалі якія б'юцца аб бераг праганяюць паветра пад ціскам праз турбіну. Качаючыеся платформы працуюць наступным чынам: лінейны генератар на сталых магнітах (ланцуг сталых магнітаў на 4-х метровым стрыжні) прывязана да якара, які ляжыць на глыбіні каля 30 метраў. Ахопліваючая стрыжань медная катушка замацавана ў паплавок, г.зн. у шкляны буй, які разам з хвалямі гуляе ўверх і ўніз. Катушка пад час руху перасякае лініі магнітнага поля, і ў ёй узнікае электрычны ток. У цяперашні час збудаваны некалькі вопытна-прамысловых ХЭНаў у Нарвегіі і Ісландыі. У 2002 годзе ўведзена ў карыстанне хвалевая вопытная электрастанцыя ў Партугаліі, якая пры ўздзеянні хваляў вышынёй да 5 метраў выпрацоўвае ў год 6-10 млн. кВт·г. электраэнергіі. Але ўдзельныя капіталаўкладанні ў будаўніцтва ХЗН дасягаюць 5000$/кВт, і іх выкарыстоўванне ў прамысловых маштабах не эфектыўна. Аднак трэба адзначыць, што паводзіны хваляў болей сталыя, а гаматнасць энергіі ў іх у 50 разоў вышэй чым у ветры. Таму патэнцыял выкарыстоўвання энергіі хваляў вельмі вялікі.

Вытворцы абсталявання для хвалевых і прыліўных электрастанцый[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]