Энтамапатагенныя грыбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конікі, забітыя энтамапатагенным грыбком віду Beauveria bassiana з сямейства Clavicipitaceae

Энтамапатагенныя грыбы (ад стар.-грэч.: ἔντομον — насякомае + патаген) — паразітычныя грыбы, якія паражаюць насякомых. Віды, патагенныя для шкоднікаў сельскай гаспадаркі, а таксама крывасмактальных і іншых шкодных насякомых, могуць выкарыстоўвацца для кантролю іх колькасці, гэта значыць як біяпестыцыды  (руск.). Таксама вядомыя віды, што акрамя насякомых паражаюць і іншых членістаногіх: павукоў і кляшчоў або спецыялізуюцца на апошніх, але не на насякомых. Гэтыя віды ўваходзяць у тую ж экалагічную групу, што і энтамапатагенныя, і разглядаюцца сумесна з імі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Евлахова А. А. Энтомопатогенные грибы. Систематика, биология, практическое значение. — Л.: «Наука», 1974. — 260 с.