Эол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эол

Эо́л (стар.-грэч.: Αἴολος, Эалай) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Хоць яго функцыі блізкія да боскіх, ва ўсіх версіях падкрэсліваецца яго паходжанне ад людзей, таму ён з'яўляецца толькі напаўбогам.

Міфы[правіць | правіць зыходнік]

Сын Пасейдона і Арны (або сын Пасейдона і Меланіпы[2]), унук старэйшага Эола (паводле іншых, на астравах пасяліўся сын Гіпата[3]). Паводле адной з версій, ускормлены каровай[4]. паводле іншай, нарадзіўся і быў выгадаваны ў Метапонце, куды бегла яго маці. Калі быў выгнаны, пасяліўся на Эолавых астравах у Тырэнскім моры і заснаваў горад Ліпара[5]. Жонка Кіяна, 6 дабрадзейных сыноў[6].

Паводле Гамераўскай «Адысеі» — сын Гіпата[7], уладар вострава Эоліі, Зеўс зрабіў яго гаспадаром над ветрамі, ён бацька шасці сыноў і столькіх жа дачок[8], якія, складаючы шэсць шлюбных пар, вядуць шумнае, поўнае весялосці жыццё ў царскім палацы бацькі.

Паводле Вергілія, Эол жыве на адным з Эолавых астравоў, з'яўляючыся самастойным уладаром паветранай стыхіі.

Эол і Адысей[правіць | правіць зыходнік]

У Эола знайшоў ветлівы прыём падчас сваіх вандровак Адысей, які правёў на Эоліі месяц і пры растанні з царом атрымаў ад яго ў спадарожнікі спрыяльны зефір, а таксама мех са скуры дзевяцігадовага быка[9], у якім былі зашыты астатнія ветры, са строгім наказам — не адкрываць гэты мех. Спадарожнікі Адысея, мяркуючы, што ў мяшку схаваны скарбы, успаролі яго, — і ветры, вырваўшыся на волю, ізноў збілі Адысея са шляху, прыгнаўшы карабель назад да Эоліі. Гэтым разам Эол адмовіў Адысею ў гасціннасці, калі Адысей стаў другі раз прасіць, Эол прагнаў яго[10].

Вытлумачэнні[правіць | правіць зыходнік]

Паводле вытлумачэння, навучыў мараплаўцаў, як трымаць курс у вобласці Месінскага праліва, і быў названы царом ветраў[11]. Паводле вытлумачэнні, быў астраномам[12].

Само імя «Эол» знаходзіцца ў цеснай сувязі з паняццем рухомасці (пар. αἰόλλω, αἰόλος), якое характарызавала паветраную стыхію. Паданне пра скураны мех з ветрамі ў ім сустракаецца і ў іншых міфалогіях.

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Эол, або Канака»[13], камедый Антыфана і Эрыфа «Эол», трагедый Лікафрона «Эол» і «Дочкі Эола» (або цёзка). Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса IX 87.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.663; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.42-44
  2. Гігін. Міфы 186
  3. Гамер. Адысея X 2; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 7, 5; Авідзій. Метамарфозы IV 662
  4. Гігін. Міфы 252
  5. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 67, 6
  6. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 8, 1
  7. Обнорский Н. П., Эол // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  8. Гамер. Адысея X 5-6
  9. Гамер. Адысея X 19
  10. Гамер. Адысея X 60; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VII 10-11; Гігін. Міфы 125
  11. Палібій. Усеагульная гісторыя XXXIV 2, 5; Страбон. Геаграфія I 2, 15 (стар.23), са спасылкай на Палібія
  12. Палефат. Пра неверагоднае 17
  13. Арыстафан. Аблокі 1371; Жабы 850, пра каханне брата і сястры

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]