Эпіктэт (вазапісец)
Эпіктэт | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | вазапісец чырвонафігурнага стылю, атычны вазапісец |
Дата нараджэння | VI стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | V стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
![]() |
Эпіктэт — старажытнагрэчаскі вазапісец, прадстаўнік стылю чырвонафігурнага вазапісу эпохі архаікі на рубяжы шостага і пятага стагоддзяў да н. э., уласна, адзін з піянераў чырвонафігурнага вазапісу. Працаваў у Афінах у перыяд прыкладна з 520 да 490 гадоў да н. э. Імя Эпіктэт перакладаецца як нядаўна набыты, што, па думку даследчыкаў, тычыцца набытага статусу афінскага грамадзяніна, да таго ж мастак, як і шэраг іншых, быў рабом.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтарству Эпіктэта прыпісваецца больш за 100 ваз, з якіх амаль палова падпісаная імем вазапісца. Вельмі часта на вазах Эпіктэта сустракаецца малюнак адзіночнага эфеба, пераважна на кіліксах. Не менш часта ён адлюстроўваў сцэны сімпосіяў і атлетаў. Адна з самых знакамітых ваз Эпіктэта адлюстроўвае скіфскага стралка, цяпер яна захоўваецца ў Брытанскім музеі.
Некаторыя кіліксы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- The Getty Museum — Biography of Epiktetos
- John D. Beazley: Attic red-figure vase-painters, 2nd ed. Oxford 1963, S. 70-79
- John Boardman: Rotfigurige Vasen aus Athen. Die archaische Zeit, von Zabern, 4. Auflage, Mainz 1994 (Kulturgeschichte der Antiken Welt, Band 4), besonders S. 64-66, ISBN 3-8053-0234-7