Эпіфіз
Выгляд
| Шышкападобнае цела | |
|---|---|
| Дыяграма гіпофізу і шышкападобнага цела ў мозгу | |
| Лацінская назва | corpus pineale, epiphysis cerebri |
| Кровазабеспячэнне | superior cerebellar artery |
| Прэкурсор | Neural Ectoderm, Roof of Diencephalon |
| Каталогі | |
Эпіфіз, або шышкападобнае цела (corpus pineale, epiphysis cerebri) — невялікі орган, які выконвае эндакрынную функцыю, які лічыцца складовай часткай фотаэндакрыннай сістэмы. Няпарнае ўтварэнне шаравата-чырвонага колеру, размешчанае ў цэнтры мозгу паміж паўшар'ямі ў месцы міжталамічнага зрашчэння. Звонку эпіфіз пакрыты злучальнатканкавай капсулай, ад якой ўнутр залозы адыходзяць трабекулы, якія падзяляюць яе на дзелькі. Выпрацоўвае гармоны мелатанін, сератанін і адрэнагламерулатрапін.