Мелатанін
| Мелатанін | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | N-[2-(5-methoxy-1H-indol-3-yl)ethyl] ethanamide |
| Хім. формула | C₁₃H₁₆N₂O₂ |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Малярная маса | 232,278 г/моль |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 200-797-7 |
| SMILES | |
| ChemSpider | |
Мелатанін — гармон эпіфіза.
Фізіялагічная роля
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны фізіялагічны эфект мелатаніну заключаецца ў тармажэнні сакрэцыі ганадатрапінаў. Акрамя таго, зніжаецца, але ў меншай ступені, сакрэцыя іншых тропных гармонаў пярэдняй долі гіпофізу — картыкатрапіну, тыратрапіну, самататрапіну.
Сакрэцыя мелатаніну падпарадкаваная цыркаднаму рытму, вызначальнаму, у сваю чаргу, рытмічнасць ганадатропных эфектаў і палавой функцыі. Сінтэз і сакрэцыя мелатаніну залежаць ад асветленасці — лішак святла тармозіць яго выраб, а паніжэнне асветленасці падвышае сінтэз і сакрэцыю гармону. У чалавека на начныя гадзіны прыходзіцца 70 % сутачнай прадукцыі мелатаніну.
Даныя эксперыментаў сведчаць аб тым, што пад уплывам мелатаніну падвышаецца колькасць гама-аксімаслянай кіслаты (ГАМК) і зніжаецца колькасць сератаніну ў сярэднім мозгу і гіпаталамусе. Вядома, што ГАМК ёсць тармазным медыятарам у ЦНС, а паніжэнне актыўнасці сератанінергічных механізмаў можа мець значэнне ў патагенезе дэпрэсіўных станаў.