Эрнест Эрнеставіч Баліён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эрнест Эрнеставіч Баліён
Эрнест Эрнестович Баллион.jpg
Дата нараджэння 18 (30) лістапада 1816
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1901(1901-09-09) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці лепідаптэрыст
Навуковая сфера энтамалогія
Месца працы
Альма-матар
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Ballion».

Ernst von Ballion на Віківідах
Старонка на Віківідах

Эрнэст Эрнеставіч Баліён (1816—1901) — расійскі энтамолаг, які спецыялізаваўся на цвердакрылых.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Рэфармацкім вучылішчы, па заканчэнні якога (1833) шмат гадоў займаўся прыватнай педагагічнай дзейнасцю, якая і прывяла яго ў Казань. Тут ён у канцы саракавых гадоў паступіў ва ўніверсітэт і па заканчэнні курса ў 1852 годзе быў вызначаны настаўнікам прыродазнаўчых навук у 2-ю казанскую гімназію.

У 1860 годзе прызначаны ад'юнкт-прафесарам у Горыгорацкі земляробчы інстытут. Пасля пераводу гэтага інстытута ў 1865 годзе ў Пецярбург, Баліён стаў спачатку дацэнтам, а потым прафесарам Пецярбургскага земляробчага інстытута (у Лясным) і, нарэшце, прафесарам Ляснога інстытута.

Пасля выхаду на пенсію, у канцы 80-х гадоў XIX стагоддзя ён пераехаў у Наварасійск, дзе набыў сабе дом у раёне цяперашняй вуліцы Цэдрыка. Сваю ўласную бібліятэку, якая складалася з кніг, часопісаў і газет, сабраных ім на працягу многіх гадоў, Баліён перадаў Наварасійску.

… теперь же принять в полную собственность г. Новороссийска от Э. Э. Баллиона по означенной краткой описи его библиотеку в количестве 2909 томов и тут же передать эту библиотеку, как уже городскую собственность, в заведование его же: Э. Э. Баллиона, в качестве её пожизненного директора.

Праз два гады пасля смерці Э. Э. Баліёна Наварасійская гарадская дума 15 лістапада 1903 года аднагалосна пастанавіла прызначыць стыпендыі імя Баліёна тром вучням мужчынскай гімназіі і тром вучаніцам жаночай гімназіі.

Яго калекцыі жукоў захоўваюцца ў Заалагічным музеі Адэскага ўніверсітэта і Лесатэхнічнага ўніверсітэта Санкт-Пецярбурга.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Краткая ботаника» Ч. I (Казань, 1857);
  • «Опыт исследования о русских названиях простонародных и книжных млекопитающих животных, водящихся в пределах Российской Империи» (Казань, 1858)
  • публикации исследований по энтомологии России, помещенных в «Bulletin de la soc. Imp. des naturalistes de Moscou» (1805—1888).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]