Перайсці да зместу

Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава
(ОНУ)
укр.: Одеський національний університет імені І. І. Мечникова
Выява лагатыпа
Заснаваны 1 (13) мая 1865
Рэктар І. Н. Коваль
Рэктар Sergey Levashov[d]
Краіна
Размяшчэнне Адэса
Юрыдычны адрас 65082, г. Адэса, вул. Дваранская, 2 (глаў.корп.)
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт onu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэскі нацыянальны універсітэт імя І. І. Мечнікава (АНУ) — найстарэйшая ВНУ на поўдні Украіны.

З дня свайго стварэння універсітэт займае адно з вядучых месцаў у фарміраванні сістэмы адукацыі, у развіцці навуковых даследаванняў і культуры Украіны. Ён з'яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Украіны і разам з Кіеўскім, Харкаўскім і Львоўскім універсітэтамі фактычна вызначае стан і перспектывы развіцця адукацыі, навукі і культуры ў адукацыйнай сеткі Украіны. Займае 9-е месца ў рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў Украіны.

Гісторыя Універсітэта

[правіць | правіць зыходнік]

1(13) мая 1865 года Рышэльеўскі ліцэй быў ператвораны ў Імператарскі Новарасійскі ўніверсітэт.

Да 1917 года Новарасійскі ўніверсітэт скончылі каля 6 тыс. чал.

У 1933 адноўлены пад назвай: Адэскі ўніверсітэт.

АНУ адзіны сярод універсітэтаў Украіны, які функцыянаваў падчас Вялікай Айчыннай вайны, нават знаходзячыся ў эвакуацыі. Альтэрнатыўны Адэскі ўніверсітэт функцыянаваў на акупіраванай тэрыторыі з 1942 года.

Імя Мечнікава прысвоена ў 1945 годзе.

За выдатныя заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў у 1965 годзе АНУ быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1978 годзе уключаны ў пералік вядучых універсітэтаў СССР.

  • Адэскі ўніверсітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.