Эрнэст Медына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнэст Медына
Эрнест Медына.jpg
Дата нараджэння 27 жніўня 1936(1936-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 2018(2018-05-08) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Seal of the United States National Guard.svg Нацыянальная гвардыя ЗША (1956—1964)
Mark of the United States Army.svg Армія ЗША (1964—1971)
Гады службы 19561971
Званне US Army O3.svg капітан
Часць Americal patch.svg 23-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Вайна ў В’етнаме

Эрнэст Лу Медына (англ.: Ernest Lou Medina; 27 жніўня 19368 мая 2018) — капітан арміі ЗША, удзельнік В’етнамскай вайны. Камандаваў ротай С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. У 1971 годзе паўстаў перад ваенным трыбуналам па справе аб бойні ў Сангмі, але быў апраўданы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў смешанай мексіканска-амерыканскай сям’і ў горадзе Спрынгер, штат Нью-Мексіка. Пасля заканчэння сярэдняй школы жыў за кошт мноства выпадковых заробкаў. У 1956 Медына далучыўся да войска[1]. Праслужыўшы 12 гадоў у шэрагах радавога складу (уключаючы службу ў Нацыянальнай гвардыі), у 1964-м Медына быў прыняты ў афіцэрскую школу[2]. У 1966 годзе ў званні капітана прызначаны камандзірам роты С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. Першапачаткова яго падраздзяленне базавалася на Гаваях, але неўзабаве Медына адправіўся ў Паўднёвы В’етнам[3].

16 сакавіка 1968 года спланаваў і кіраваў правядзеннем сваёй ротай аперацыі ў сельскай абшчыне Сангмі, дзе адбылося масавае забойства мірных жыхароў. Ёсць меркаванне, што Медына асабіста забіў трох сялян[4]. У 1971 годзе афіцэр паўстаў перад ваенным трыбуналам[5]. Абвінавачаны адмаўляў сваю віну, а таксама адмаўляў факт забойства мірных жыхароў. У жніўні таго ж года Медына прызнаны невінаватым[6].

Нягледзячы на апраўданне, падзеі ў Сангмі негатыўна адбіліся на ваеннай кар’еры, таму капітан вымушаны быў сысці ў адстаўку. Пазней ён прызнаў, што падчас ваеннага трыбунала «не быў цалкам адкрыты, каб не зганьбіць вайскоўцаў, Злучаныя Штаты, сваю сям’ю і самога сябе»[7].

Пасля звальнення з войска Медына ўладкаваўся на завод Enstrom Helicopter Corporation ў Міноміні, штат Мічыган[7]. Праз некаторы час ён са сваёй сям’ёй пераехаў у Марынета, штат Вісконсін. Тут Медына работаў рыэлтарам (індывідуальны прадпрымальнік Medina, Inc.)[8].

Памёр 8 мая 2018 года ва ўзросце 81 года[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ да камандзіроўкі ў В’етнам быў узнагароджаны медалямі «Сярэбраная зорка» і «Бронзавая зорка»[3].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Медына згадваецца ў першай строфы песні Піта Сігера «Апошні цягнік у Нюрнберг» (Last Train to Nuremberg, 1970).

" Я бачу лейтэнанта Кэлі? Я бачу капітана Медына? Я бачу генерала Костэра і ўсю яго каманду?
"

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. linderd. Biography of Ernest L. Medina. law2.umkc.edu.
  2. p. 128 Milam, John R. Not a Gentleman's War: An Inside View of Junior Officers in the Vietnam War Univ of North Carolina Press, 2009
  3. а б p. 725 Tucker, Spencer C. The Encyclopedia of the Vietnam War: A Political, Social, and Military History, 2nd Edition [4 volumes]: A Political, Social, and Military History ABC-CLIO, 20 May 2011
  4. Peers Report: Captain Ernest Medina(недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 1999. Праверана 22 студзеня 2022.
  5. Judge Howard's summary of the evidence surrounding the crucial question of knowledge in United States v. Captain Ernest L. Medina(недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2010. Праверана 22 студзеня 2022.
  6. 1971 Year in Review. Upi.com (28 снежня 1971). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009.
  7. а б linderd. Biography of Ernest L. Medina(недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010. Праверана 22 студзеня 2022.
  8. а б Ernest L. Medina, Eagle Herald (May 10, 2018). Праверана 22 студзеня 2022. Архівавана 12 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]