Эрык Лемінг
Эрык Лемінг | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
22 лютага 1880[1][2][3] |
Памёр |
5 чэрвеня 1930[1][3] (50 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Рост | 190 см |
Вага | 88 кг[6] |
![]() |
Эрык Вальдэмар Лемінг (шведск.: Eric Valdemar Lemming; 22 лютага 1880 Гётэбарг — 5 чэрвеня 1930, Гётэбарг) — шведскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.
Лемінг спецыялізаваўся на кіданні дзіды, але на розных спаборніцтвах прымаў удзел у іншых дысцыплінах. На сваіх першых Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы ён заняў чацвёртае месца ў скачку ў вышыню, скачку з шастом і кіданні молата. Таксама ён стаў восьмым у кіданні дыска, 12-м у скачку ў даўжыню, а ў трайным скачку яго вынік невядомы.
На пазачарговай Алімпіядзе 1906 у Афінах Лемінг удзельнічаў ўжо ў дзевяці дысцыплінах, і выйграў чатыры медалі — залатую ў кіданні дзіды і бронзавыя ў штурханні ядра, дзесяцібор’і і перацягванні ліны. Аднак гэтыя медалі лічацца неафіцыйнымі, бо спаборніцтвы арганізоўваў не Міжнародны алімпійскі камітэт.
Праз два гады Лемінг удзельнічаў у Гульнях 1908 у Лондане, на якіх кіданне дзіды было афіцыйна ўключана ў праграму. Ён стаў двухразовым чэмпіёнам у кіданні дзіды двума рознымі стылямі, а таксама спаборнічаў у кіданні молата і дыска (таксама двума стылямі).
На сваёй апошняй Алімпіядзе 1912 у Стакгольме Лемінг абараніў свой тытул у кіданні дзіды, усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд, а таксама стаў чацвёртым у кіданні двума рукамі.
За сваю кар’еру Лемінг устанавіў пяць неафіцыйных рэкордаў свету ў кіданні дзіды. У 1912 годзе, пасля Алімпіяды, у Стакгольме ён паказаў вынік 62,34 м, і гэта стала першым афіцыйным рэкордам свету.
Зноскі
- ↑ а б в г Erik V Lemming — 1917.
- ↑ а б в 18800222 Lemming, Erik Valdemar // Swedish death index Праверана 14 красавіка 2018.
- ↑ а б Eric Lemming // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lemming, Eric // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/66618122 — Svenskagravar.se. Праверана 14 красавіка 2018.
- ↑ Erik Otto Valdemar Lemming // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olympedia — 2006.
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 1930 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя ў Швецыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Гётэбаргу
- Памерлі ў Гётэбаргу
- Кідальнікі кап’я Швецыі
- Лёгкаатлеты Швецыі
- Перацягвальнікі ліны
- Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года