Эспрыт Пэзен
Эспрыт Пэзен | |
---|---|
фр.: Esprit Pezenas | |
Дата нараджэння | 28 лістапада 1692[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1776[2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, навуковец, настаўнік, перакладчык |
Навуковая сфера | матэматыка[3], астраномія[3], астранамічная абсерваторыя[d][3], Hydrogeography[d][3], пераклады з англійскай мовы[d][3] і пераклады на французскую мову[d][3] |
Член у |
Эспрыт Пэзен (фр.: Esprit Pezenas; 1692, Авіньён — 1776) — французскі астраном і матэматык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1709 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. Па заканчэнні вучобы выкладаў фізіку, логіку, метафізіку ў езуіцкім калегіуме. У 1728 годзе атрымаў кафедру гідраграфіі ў Марселі, а ў 1749 стаў дырэктарам абсерваторыі ў гэтым горадзе. Навуковая праца Э. Пэзена пачалася ў 1740 годзе з работ па матэматыцы. Пасля паездкі ў Парыж у 1749 годзе вучоны-езуіт атрымаў грошы на рамонт абсерваторыі і купіў тэлескопы ў Англіі. Марсельская абсерваторыя з 1755 года стала ці не самай сучаснай у Еўропе. Э. Пэзен апублікаваў шэраг работ па гідраграфіі, некалькі трактатаў па марской астраноміі, у якіх выклаў прынцыпы выкарыстання астранамічных інструментаў. Ён надрукаваў шэраг артыкулаў па вызначэнні геаграфічнай даўгаты — ключавой астранамічнай праблемы таго часу. Адыграў важную ролю ў распаўсюджванні ў Францыі значных твораў англійскіх вучоных у галіне матэматыкі і оптыкі. З прычыны пагаршэння становішча езуітаў у Францыі, мусіў у 1763 годзе пакінуць Марсель і пасяліцца ў родным Авіньёне, дзе і памёр.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Esprit Pezenas // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэш Л. «І зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі / Леанід Лаўрэш. — Мінск: Лімарыус, 2013. — 266 с.: іл. ISBN 978-985-6968-28-3.
- Boistel G. Inventaire chronologique des œuvres imprimées et manuscrites du père Esprit Pezenas (1692—1776), jésuite, astronome et hydrographe marseillais. Revue d'histoire des sciences. 2003. Vol. 56. № 1. P. 221—245.