Этналагічны музей (Вена)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Этналагічны музей
48°12′18″ пн. ш. 16°21′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1876
Сайт weltmuseumwien.at (ням.)
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этналагічны музей (ням.: Museum für Völkerkunde) — найбуйнейшы антрапалагічны і этнаграфічны музей Аўстрыі. Заснаваны ў 1876 годзе. У наш час займае частку былога імператарскага палаца Гофбург. Змяшчае каля 250 тыс. экспанатаў з Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Амерыкі. Сярод важных калекцый увагі заслугоўваюць мексіканскія артэфакты, у тым ліку ўнікальныя ацтэкскія вырабы з пер’яў (напр., галаўны ўбор Мантэсумы); частка калекцыі Джэймса Кука (набыта ў 1806 годзе); шматлікія бронзавыя вырабы з Беніна; калекцыя К. фон Хюгеля, сабраная ў вандраваннях па Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Кітаю, і іншае.

Музей не варта блытаць з Аўстрыйскім фальклорным музеем, Österreichisches Museum für Volkskunde, назва якога гучыць вельмі падобна па-нямецку, які, аднак, змяшчае галоўным чынам матэрыялы па культурах Еўропы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]