Мантэсума II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мантэсума II
Тлатаані[d]
14 красавіка 1502 — 1520

Нараджэнне 1466
Смерць 29 чэрвеня 1520(1520-06-29)
Бацька Axayacatl[d]
Маці Axcatlxochitl-Xochiquetzal[d][1]
Жонка Teotlalco[d] і Tlapalizquixochtzin[d]
Дзеці María Xipaguazin Moctezuma[d], Isabel Moctezuma[d], Chimalpopoca[d], Tlaltecatzin[d] і Pedro Moctezuma[d]
Веравызнанне рэлігія ацтэкаў[d] і міфалогія ацтэкаў[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Палац Мантесумы II, кодэкс Мендоса

Мантэсума II або Мантэсума Шакаёцын (мова науа — «Шаноўны юнак») (Moctezuma Xocoyotzin, Мактэсума, Матэкусома[2]) (1466 ці 1467-27 чэрвеня 1520) — імператар (Уэй тлатаані) ацтэкаў (мешыкаў) з 1502 з дынастыі Акамапічтлі. У 1507 годзе каранаваўся як імператар свету (науа — cem anahuac tlatoani). Шосты або восьмы сын імператара Ахаякатля і яго стрыечнай сястры, дачкі караля горада Істапалапана, імя якой было, верагодна, Хачыквеетль. Як імператар Мантэсума II стаяў на чале Траістага Саюза, у які акрамя ацтэкскага Тэначтытлана ўваходзілі горад акальхуа Тэскока і горад тепанеков Тлакапан, якія мелі ўласных каралёў, васальных ацтэкам.

Этымалогія імя[правіць | правіць зыходнік]

Імя Mo-tecu-zoma створана пры дапамозе агентыўнага прэфікса mo-, «той, які ёсць», ад каранёў tecu, «уладар», і zoma, «гневацца, злоснічаць», г.зн., «Той, хто з’яўляецца уладаром гнеўным» (так яго і перакладаюць каланіяльныя аўтары: «Señor airado»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і ў дзяцінстве выхоўваўся ў квартале Атыкпак ў Тэначтытлане. У 11 гадоў змешчаны для навучання ў імператарскую школу (кальмекак) Тлілана («Змрочны настрой») — вялікага храма багіні зямлі і вайны Чыхуакаатль. З 19 гадоў удзельнічае ў ваенных паходах імператара. Пры пакарэнні Куаутлы праяўляе бліскучую адвагу і сам захоплівае палонных. За гэта яго асабіста прадстаўляюць імператару Ахвіцотлю. Неўзабаве ён ганаруецца высокага звання квачык («паголеная галава»), якое прысуджалася ў выключных выпадках найбольш адважным ваярам. Калі верыць крыніцам, ён атрымаў на поле бою 18 перамог. Наступным крокам у кар’еры маладога Мантэсумы было прызначэнне яго Ахвіцотлем на пасаду тлакачкалькатля («таго, хто з дому дроцікаў») — высокі пост, грамадзянскі і ваенны адначасова, уладальнік якога станавіўся членам вышэйшага дзяржаўнага савета («савета чатырох»). Дзякуючы сваёй жаніцьбе ў 25 гадоў на дачцэ караля (тлатаані) горада Экатэпека, ён неўзабаве атрымаў у спадчыну трон свайго цесця.

Прыход да ўлады[правіць | правіць зыходнік]

У 1502 (па іншых дадзеных, у 1503 або ў 1511), пасля смерці імператара Ауітсотля, абраны імператарам. Пры каранацыі прыняў троннае імя свайго дзеда — Мантэсума («Той, які сярдуе як гаспадар»). Па традыцыі, пасля інтранізацыі здзейсніў рытуальны ваенны паход (т.зв. «мыццё каралеўскіх ног») на г. Атліска, у якім захапіў мноства палонных для прынясення ў ахвяру. Неўзабаве пасля прыходу да ўлады загадаў адхіліць ад сваіх пасад большасць чыноўнікаў, якія служылі імператару Ахвіцотлю (прычым многія з іх былі пакараныя) і былі замененыя маладымі дваранамі, у асабістай адданасці якіх ён не сумняваўся. Пры гэтым была створана своеасаблівая «школа імператарскіх кадраў», куды былі сабраныя дзеці дваран ва ўзросце 10-12 гадоў для выхавання верных Мантэсуме будучых кіраўнікоў.

Заняпад імперыі[правіць | правіць зыходнік]

З прыходам іспанцаў у Тэначтытлан Мантэсума быў захоплены ў палон Э. Картэсам; выступіў з заклікам скарыцца іспанцам, за што быў забіты паўсталымі індзейцамі ў 1520. Таксама існуе версія, што Мантэсума быў забіты іспанцамі, якія ў той момант ужо не адчувалі патрэбу ў ім як у закладніку.

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. Варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.91