Перайсці да зместу

Эторэ Бастыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эторэ Бастыка
Дата нараджэння 9 красавіка 1876(1876-04-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1972(1972-12-02)[1][3][…] (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Італія
Род войскаў Каралеўская італьянская армія[d]
Званне генерал
Камандаваў Італьянскі экспедыцыйны корпус
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Order of Vittorio Veneto кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» German Cross in Gold
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эторэ Бастыка (італ.: Ettore Bastico; 9 красавіка 1876(1876-04-09)[1][2][…], Балоння[1][3]2 снежня 1972(1972-12-02)[1][3][…], Рым[1][3]) — італьянскі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай вайны, Другой італа-эфіопскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі і Другой сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Балонні. Дасягнуўшы паўналецця, паступіў на службу ў армію. У 1896 годзе скончыў ваенную акадэмію ў Мадэне. У званні палкоўніка ваяваў у Першай сусветнай вайне.

У 1932—1935 гадах камандаваў 1-й дывізіяй чорнакашулечнікаў «23 сакавіка», змагаўся на Другой італа-эфіопскай вайне. Пасля ўзначаліў III корпус Каралеўскай арміі ў Эфіопіі.

Вясной 1937 года накіраваны ў Іспанію на пасаду камандуючага Італьянскага добраахвотніцкага корпуса[4]. З-за незадаволення з боку Франсіска Франка ўжо ў кастрычніку быў адкліканы ў Італію[5].

У 1939 годзе стаў сенатарам. Быў прызначаны камандзірам рэзервовай дывізіі ў раёне ракі По. У 1940 годзе стаў генерал-губернатарам архіпелага Дадэканес. З ліпеня 1941 года ўзначальваў войскі краін Восі ў Паўночнай Афрыцы.

Пасля разгрому пад Эль-Аламейнам і канчатковай страты Лівіі ў студзені 1943 года адхілены ад камандавання.

У 1945 годзе звольніўся з узброеных сіл. Прысвяціў сябе напісанню ваенна-гістарычных кніг.

Памёр у Рыме ва ўзросце 96 гадоў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж TracesOfWar Праверана 31 мая 2021.
  2. а б Ettore Bastico // https://pantheon.world/profile/person/Ettore_Bastico
  3. а б в г д е Rochat G. BASTICO, Ettore // Dizionario Biografico degli Italiani — 1988. — Vol. 34. Праверана 31 мая 2021.
  4. Hugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, pág. 7654
  5. Hugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, pág. 802

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]