Каляндра пасяўная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каляндра пасяўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coriandrum sativum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29622
NCBI  4047
EOL  581687
GRIN  t:11523
IPNI  98157-3
TPL  kew-2737546

Каля́ндра пасяўная, Каляндра[3][4] (Coriandrum sativum) — аднагадовая травяністая расліна роду Каляндра (Coriandrum) сямейства парасонавыя (Apiaceae)[5].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Беларускае слова «каляндра» некаторыя даследчыкі лічаць фітонімам лацінскага паходжання ад лац.: coriandrum[6].

Зеляніну каляндры часта называюць «кінзой» («кіндзай») з націскам то на першы, то на другі склад (з груз. ქინძიхі́ндзі]), на Паўночным Каўказе ў арго пчаляроў расліна называецца «каляндра», у Беларусі «каляндра» — гэта і зеляніна, і плады. Арабская назва каляндры — кюзбара, яўрэйская — гад, ці кусбара, карэйская — санча, індзійская — дханія, грэчаская — koriannon, korion і падобныя[7][8].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карэнне каляндры
Суквецце каляндры пасяўной

Травяністая аднагадовая расліна з верацёнападобным коранем.

Сцябло ў каляндры полае, рабрыстае, прамое, голае, вышынёй да 30-70 см[5], разгалінаванае ў верхняй частцы[5].

Прыкаранёвае лісце шырокалопасцевае, трохраздзельнае, буйна рассечанае, з шырокімі дзелькамі і доўгімі хвосцікамі, па краі надрэзана-пільчатае; ніжняе сцябловае — кароткачарашковае, двойчы пёрыста-паасобная, сярэдняе і верхняе — сядзячае, похвавае — пёрыста-рассечённае з лінейнымі дзелькамі[5].

Кветкі дробныя, белыя або ружовыя, размешчаныя складанымі парасонікамі на канцах кветканосаў, утвараючы 3-5 прамянёў[5]. Краявыя кветкі даўжынёй 3-4 мм, часта бясплодныя, буйнейшыя[5].

Формула кветкі: [9].

Плод — яйкападобна-шарападобны віслаплоднік, які не распадаецца, цвёрды з 10 звілістымі і 12 прамымі рабрынкамі. Мае моцны пах.

Цвіце ў чэрвені-ліпені, плады спеюць на поўдні ў ліпені, у больш паўночных раёнах — у жніўні-верасні[5].

У няспелым стане расліна выдае рэзкі пах клапоў[5]. Тым не менш, да канца сушкі дэцылавы альдэгід  (руск.) (яго ўтрыманне складае да 60-80 % у эфірным алеі зялёных частак расліны), які дае гэты пах, амаль цалкам ветрыцца і да моманту паспявання плады ўтрымліваюць толькі яго рэшткі[7].

Падобныя расліны[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя расліны з іншых родаў і нават сямействаў валодаюць падобнымі смакавымі якасцямі. Па гэтай прычыне кулінары іх таксама часта называюць каляндрамі, хоць яны маюць іншыя батанічныя назвы. Напрыклад, так званая мексіканская, або доўгая каляндра — гэта Eryngium foetidum, а в'етнамская каляндра — Polygonum odoratum.

Паходжанне і распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Палі каляндры ў Філіпінах

Магчымая радзіма — Усходняе Міжземнамор'е[10] і Малая Азія[5].

У Цэнтральную і Заходнюю Еўропу каляндра трапіла ад рымлян. У Вялікабрытаніі ён з'явіўся пасля рымскага заваявання (I стагоддзе н. э.), і культываваўся на працягу доўгага часу ў паўднёва-ўсходніх графствах, дзе і да гэтага часу распаўсюджаны як пустазелле. У эпоху геаграфічных адкрыццяў (XV—XVII стагоддзя) каляндра з Еўропы была завезена ў Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю[11][12].

У Расіі згадка пра каляндру як пра агародную расліну сустракаецца ў літаратурных крыніцах пачынаючы з XVIII стагоддзя. У 1784 пра яго пісаў рускі аграном А. Ц. Балотаў  (руск.). Стараруская назва «кишнец» сведчыць аб тым, што каляндра трапіла ў Расію з Усходу, відаць, з іранскіх або цюркскіх моў, дзе каляндра пазначаецца словамі «geshnes» (фарсі) і «kişniş» (турэцкая)[11][8].

Пачатак масавых пасеваў каляндры ў Расійскай імперыі адносяць да трыццатых гадоў XIX стагоддзя. Каляндру нароўні з анісам упершыню ўвёў у культуру ў 1830 годзе граф П. І. Апраксін  (руск.), які вывез насенне гэтых культур з Іспаніі і раздаў іх сялянам вёскі Краснае Варонежскай губерні (цяпер Белгародскай вобласці) для пасева. Вядома, што ў 1860 годзе навуковец аканом маёнткаў Апраксіна М. Д. Хлябошчын пісаў: «Заўсёдная суседніца аніса ёсць жыціца каляндра» і рэкамендаваў праполваць аніс ад каляндры як мага часцей[13].

Пашырана ў Міжземнамор'і. Вырошчваецца ва ўмераным поясе. Трапляецца як пустазелле. Шырока культывуецца ў краінах СНД: на Украіне, у Цэнтральна-Чарназёмным раёне  (руск.) і паўднёва-ўсходніх абласцях еўрапейскай часткі Расіі, на Паўночным Каўказе[5]. Агароднікі вырошчваюць каляндру на шыраце Масквы і нават у цэнтральных раёнах Якуціі. Каляндра з'яўляецца здзічэлай заноснай раслінай у Крыму, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і поўдні еўрапейскай часткі Расіі[5].

Раслінная сыравіна[правіць | правіць зыходнік]

Эфірны алей каляндры

Як лекава-тэхнічную сыравіну выкарыстоўваюць спелыя плады, якія збіраюць у другой палове лета ў фазу паспявання 50-60 % пладоў (калі плады першых парасонікаў ужо пабурэлі, а развітыя плады астатніх парсонікаў яшчэ зялёныя)[5]. Сыравіна складаецца з шарападобных пладоў, 2-5 мм у дыяметры з астаткамі чашачак і рыльцамі карычневага ці шэравата-жоўтага колеру[5]. Пры даспяванні часцей за ўсё на паўплодзікі не распадаецца[5].

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Плады ў залежнасці ад сорту і паходжання змяшчаюць 0,2-1,6 % эфірнага алею[5], 16-28 % тлустага алею, невялікую колькасць алкалоідаў, пекцін, крухмал, бялковыя рэчывы (11-17 %), стэроіднае злучэнне карыяндрол, стэрыны, аскарбінавую кіслату, дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, цукры (фруктозу, глюкозу, цукрозу), руцін  (руск.) і іншыя поліфенолы[5].

Лісце змяшчае аскарбінавую кіслату (да 0,14 %), карацін (0,010 %), руцін (да 0,145 %). Непрыемны пах няспелых пладоў абумоўлены альдэгідам транс-трыцэдэнолам-2.

Галоўныя кампаненты эфірнага алею — ліналаол  (руск.) (60-80 %) і гераніол  (руск.) (да 5 %), іх змяшчэнне залежыць ад умоў вырошчвання, сорту, стадыі вегетацыі расліны. Ёсць звесткі, што пры культываванні каляндры ў Заходняй Сібіры выхад эфірнага алею з зялёных пладоў раслін дасягае 3,24 % (ліналаол 36,6 %). Па меры паспявання пладоў колькасць эфірнага алею памяншаецца, але павялічваецца змяшчэнне ліналаолу.

Эфірны алей са спелых пладоў — бескаляровая вадкасць з вельмі рэзкім каляндравым пахам і горкім смакам, пры моцным развядзенні або ў мікрадозах набывае прыемны і пяшчотны водар і смак.

Другі тэхнічна каштоўны прадукт, якія атрымліваюцца з пладоў каляндры -- тлусты алей. Плады каляндры змяшчаюць 18-20 % тлустага алею, які складаецца з алеінавай (28,5 %), ізаалеінавай (52 %), лінолевай (13,9 %), пальміцінавай (3,5 %), стэарынавай (1,5 %) і мірысцінавай (0,6 %) тлустых кіслот.

Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Прэпараты з пладоў каляндры ўжываюць для ўзбуджэння апетыту і паляпшэння страваванне, жаўцягонны сродак пры захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры метэарызме, як адхарквальны, супрацьгемаройны і раназажыўляльны сродак, для паляпшэння паху і смагу лекаў. Плады каляндры ўваходзяць разам з кветкамі Helichrysum, лісцем бабку (Menyanthes) і мяты (Mentha) у склад жаўцягоннай гарбаты, а таксама слабільнага і супрацьгемаройнага збораў[5].

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У медыцыне і кулінарыі шырока ўжывалася ў Старажытным Егіпце і мела вялікае рытуальнае значэнне ў пахавальных абрадах і ахвярапрынашэннях, пра што сведчаць малюнкі, знойдзеныя археолагамі. У Кітаі вядома з IV стагоддзя.

Парфумерыя і касметыка[правіць | правіць зыходнік]

З пладоў атрымліваюць эфірны алей, які выкарыстоўваюць для сінтэзу ліналілацэтату  (руск.), цытралю і іншых духмяных рэчываў, якія ўжываюцца ў парфумерыі і касметыцы для надання парфумерным вырабам паху ландышу, фіялкі, ружы, бергамоту, лілеі, лімону і інш[5]. Эфірны алей выкарыстоўваюць у тэхніцы, мылаварэнні і тэкстыльнай прамысловасці. Пасля адгонкі эфірнага алею экстрагіруюць тлусты алей, які ўжываецца ў мылаварнай прамысловасці і вытворчасці алеінавай кіслаты[14].

Кулінарыя[правіць | правіць зыходнік]

Кінза — зеляніна каляндры

Каляндру ўжываюць як спецыю ў кулінарыі, як зеляніну называнаю «кінзу», так і насенне[5].

Ядуць лісце маладых раслін каляндры сталовых сартоў у фазах разеткі і пачатку стрэлкавання (з'яўлення парасткаў). Лісце мае рэзкі пах, яго ўжываюць свежым у салатах, а таксама як заправу да супоў, страў з гародніны і мясных страў.

Плады каляндры шырока ўжываюць як вострую прыправу для араматызацыі і вітамінізацыі каўбас, сыру, мясных і рыбных кансерваў, марынадаў, соўсаў, саленняў і лікёраў, дадаюць пры выпечцы хлеба (напр. барадзінскага), кандытарскіх і кулінарных вырабаў, а таксама пры вырабе некаторых гатункаў піва і лікёраў (у Германіі)[5].

Плады ўжываюць пры саленні мяса, асабліва свініны[15]. Свежае мяса летам добра захоўваецца пры змачванні сумессю злёгку здробненага насення каляндры і воцата[5].

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Насенне каляндры

Як лекавую сыравіну ўжываюць плады каляндры (лац.: Fructus Coriandri), яны ўваходзяць у склад жаўцягоннага і страўнікавага збораў[14].

Ёсць рэкамендацыі пра выкарыстанне пладоў каляндры як антысептычнага і болесуцішальнага сродку пры гастрытах, язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Ліналаол, вылучаны з эфірнага алею, уваходзіць у склад антыбактэрыйных кропель, якія выкарыстоўваюцца пры катары верхніх дыхальных шляхоў, антыбактэрыйных цукерак. Эфірны алей каляндры з'яўляецца зыходнай сыравінай для сінтэзу альдэгіду цытралю[5], які ўжываюць у вокавай практыцы пры кератытах, кан'юктывітах, глаўкоме, а таксама для лячэння трэшчын саскоў малочных залоз у кормячых маці.

У народнай медыцыне каляндру ўжываюць як антысептычны і жаўцягонны сродак. Плады каляндры ўжывалі пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту і як супрацьгліставае, іх настой выкарыстоўвалі для паляпшэння апетыту, як болесуцішальнае, супрацьпрастудны сродак. Плады каляндры ў парашку або настоі ўжывалі як ветрагоннае. Каляндра — каштоўны супрацьцынготны сродак.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Чмель на кветцы каляндры

Каляндра добры меданосам. Адкіды каляндры ў выглядзе шроту  (руск.), які застаецца пасля адгонкі эфірнага алею з пладоў і аддзялення тлустага алею, з'яўляюцца каштоўным кармавым прадуктам для свойскай жывёлы, свінняў, трусоў і птушкі.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Від Каляндра пасяўная ўваходзіць у род Каляндра (Coriandrum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).


  яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 1 від, Coriandrum tordylium
       
  парадак Парасонакветныя     род Каляндра    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Парасонавыя     від Каляндра пасяўная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ болей 300 родаў  
     

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Холадаўстойлівая расліна. Найбольш прыдатныя лёгкія някіслыя пясчаныя глебы. Насенне сеюць вясной на адлегласці 15—20 см. Догляд уключае рыхленне міжрадкоўяў, паліванне, своечасовыя праполкі. У сухой глебе ўсходы зрэджваюцца і расліна хутка пераходзіць да сцеблавання. Пры ўборцы расліну зразаюць, сушаць на сонцы, насенне абмалочваюць і ачышчаюць.

Сарты[правіць | правіць зыходнік]

У Расіі найбольш распаўсюджаны сорт 'Янтарь' (да 90 % усіх плошчаў).

Атрыманы новыя сарты каляндры, якія характарызуюцца высокай эфіра- і тлушчаалейнасцю (23-29 %), а таксама высокім утрыманнем лыналаолу ў алеі (напрыклад, сарты 'Алексеевский 247', 'Луч'). Ёсць таксама сарты гародніннага напрамку.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Кориандр посевной (кишнец) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 66-68. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Т. А. Кісель. Фітонімы лацінскага паходжання ў заходнепалескіх гаворках
  7. а б Столетова 1931.
  8. а б Diederichsen 1996.
  9. Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М: Издат. центр «Академия», 2006. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  10. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  11. а б Смолянова 1976.
  12. Полуденный и др. 1979.
  13. Лукьянов 1960.
  14. а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 197. — ISBN 5-06-000085-0.
  15. Кишнец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каляндра // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 456. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Кишнец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
  • Столетова Е. А. Кориандр. — М.—Л., 1931.
  • Diederichsen A. Promoting the conservation and use of underutilized and neglected crops 3: Coriander Coriandrum sativum L. — 1996. — 83 с.
  • Смолянова А. М. Эфиромасличные культуры. — М.: Колос, 1976.
  • Лукьянов И. А. Кориандр. — Белгород: Белгородское кн. изд-во, 1960. — 75 с.
  • Полуденный Л. В., Сотник В. Ф., Хлапцев Е. Е. Эфирномасличные и лекарственные растения. — М.: Колос, 1979.