Перайсці да зместу

Эўр (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скульптура Эўра ў Варшаве.

Эўр (грэч. Euros) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — ранішні вецер, брат Барэя, Зефіра і Нота, спачатку ўсходні, пасля паўднёва-ўсходні вецер, што дзьме падчас зімовага павароту сонца. Эўр, разам з Нотам і Зефірам часта выклікае буры, наносячы шкоду караблям[1]

Апісанне бур у антычнай літаратуры (Гамер, Вергілій, Мусей) часта выкарыстоўвае матыў барацьбы Эўра з іншымі вятрамі, напрыклад[2]. У Вергілія замест сучаснай метафары «хутчэй вятры», часта выкарыстоўваецца «хутчэй за Эўра»[3][4]

Ювенал перадае падданне пра тое, што цар Ксеркс I пасля паражэння пры Саламіне загадаў высекчы Эўра[5]

Зноскі

  1. Гамер. Іліяда. II 144 след.
  2. Мусей. Гера і Леандр
  3. Вергілій. Энеіда. I 315-31
  4. Вергілій. Энеіда. II 732—733
  5. Ювенал. Сатыры. X 179—181