Юзафата Жукоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзафата Жукоўская
Дата нараджэння 1772
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1845(1845-01-23)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Антоні Шыман Жукоўскі
Дзеці Амелія Хелмікоўская[d]
Прафесія тэатральная актрыса

Юзафата Жукоўская (польск.: Józefata Żukowska; 1772, Лідскі павет — 23 студзеня 1845, Мінск) — польская актрыса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1772 годзе ў Лідскім павеце[1].

Выконвала рознахарактарныя ролі: пажылых кабет, бабуль, ключніц, цыганак, прыслужніц, жабрачак і інш. Працавала ў Беларусі: у трупах Д. Мараўскага (1795) і М. Кажынскага (18011804) у Гродне, у 1804, 1806 у тэатры Дэшнер у Мінску, у 1811—1832 гадах у трупе мужа А. Ш. Жукоўскага, у 1844 — Я. Хелмікоўскага. Пасля 1795 года і ў 1834—1838 працавала ў Вільні[1].

Памерла 23 студзеня 1845 года[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з акцёрам Антоніем Шыманам Жукоўскім мела дачку Амелію Хелмікоўскую[2].

Зноскі

  1. а б в Жукоўская Юзафата // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  2. polskiego, Encyklopedia teatru. Józefina Żukowska (польск.). Encyklopedia teatru polskiego. Праверана 30 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]