Юзаф Караль Патоцкі

Ю́заф Ка́раль Пато́цкі гербу Шэліга (псеўданім Мар’ян Богуш, 16 лістапада 1854, Пружана — 1898 ці 1899, Варшава) — польскі паэт і публіцыст беларускага паходжання. Брат літаратара і крытыка Антонія.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацькі — Аляксандар і Касільда Патоцкія (у дзявоцтве Яблонская).
У 1876—1880 гадах навучаўся на прыродна-матэматычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэту. Ягоныя публіцыстычныя артыкулы і паэтычныя творы з'яўляліся ў тым ліку на старонках «Tygodnika Powszechnego», «Wędrowca» і «Prawdy». Быў адным з заснавальнікаў часопісу «Głos» і ягоным рэдактарам. У 1894 арыштаваны расейскімі ўладамі, а пазней высланы ў Адэсу за ўдзел у патрыятычнай дэманстрацыі. Вярнуўся з высылкі ў 1897 годзе.
Пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і сацыялагічныя трактаты. Пераклаў «Сістэматыку сінтэтычнай філасофіі» Герберта Спенсара.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Henryk Markiewicz. Pozytywizm. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. — ISBN 83-01-13849-1.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |