Іосіф Антон Корбут
Іосіф Антон Корбут | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Корчак | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1756 | ||||||
Смерць | 1825 | ||||||
Род | Карафа-Корбуты[d] | ||||||
Бацька | Андрэй Ігнацій Корбут[d] | ||||||
Маці | ? з Камароўскіх[d] | ||||||
Жонка | Саламея з Гінтараў[d] | ||||||
Дзеці | Міхал Корбут | ||||||
Узнагароды |
Іосіф Антон Корбут (1756—1825) — ураднік, дзяржаўны службовец, памешчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Карафа-Корбутаў герба «Корчак». Сын Андрэя Ігнація Корбута, уласніка Волька Навагрудскага павета, і невядомай з Камароўскіх. Ахрышчаны 2 кастрычніка 1756 г. у Гарадзецкім касцёле.
Суддзя земскі і чашнік навагрудскі адпаведна прывілею караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад 13 лістапада 1784 г., таксама ў 1788 г. дэпутат Галоўнага Літоўскага Трыбунала, пазней — камісар грамадзянска-ваенны і парадкавы, камісар па зборы падаткаў пад назвай «ахвяра апошняга гроша». Па грамаце імператара Аляксандра I ад 14 жніўня 1810 г. маршалак навагрудскі.
Валодаў маёнткамі Ужанка і Рудаўка, якія купіў у Плятэраў (1790), і Гарадзея, які купіў у Есьманаў (1794), таксама арандаваў маёнткі Зецяржэў(1786) і Грэск (1797) у князёў Радзівілаў. Па сямейным спісе шляхты 4.12.1797 г., жыў у маёнтку бацькі Рудаўка (203 мужчынскіх і 208 жаночых душ).
Памёр у 1825 г.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Кавалер ордэна Святога Уладзіміра IV ступені.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Саламеяй з Гінтараў, дачкой стольніка навагрудскага. Дзеці:
- Міхаіл Філіп Сігізмунд Антон (ахрышчаны 2.5.1795), кандыдат філасофіі, падкаморы навагрудскі.
- Карнеліуш Феафіл Яўстафій Валяр’ян (ахрышчаны 20.9.1796), кандыдат філасофіі, харунжы земскі Слуцкага павета (1825).
- Марыя (нар. 1790), у шлюбе з Феліцыянам Вінцэнтавічам Вольскім.
- Дамінік-Фердынанд-Людвіг (нар. 1806), паручнік Нарвскага гусарскага палка расійскага войска (1834), штабс-ротмістр (1838), маёр расійскага войска.
- Адам-Ян-Мечыслаў (ахрышчаны 7.04.1812).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 60/42 Іосіф-Антон // Я — сын Ваш : Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша». Карафа-Корбуты герба «Корчак» / Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. — Мінск : Роднае слова, 2011. — 592 с. : іл. — (Летапіс беларускай шляхты). ISBN 978-985-90254-1-9