Юльян Фалат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юльян Фалат
польск.: Julian Fałat
Аўтапартрэт. 1910 г.
Аўтапартрэт. 1910 г.
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1853(1853-07-30)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 ліпеня 1929(1929-07-09) (75 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: пейзаж, партрэт
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Юльян Фалат (польск.: Julian Fałat; 30 ліпеня 1853, в. Тулігаловае, Аўстра-Венгрыя, цяпер Гарадоцкі раён Львоўскай вобласці Украіны — 1929) — польскі мастак-акварэліст, прадстаўнік рэалізму і пейзажнага імпрэсіянізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў каталіцкай сям'і. У 16-гадовым ўзросце скончыў Перамышльскую гімназію і ў 1870 годзе паступіў у Кракаўскую школу прыгожых мастацтваў, не меў сродкаў на алейныя фарбы і практыкаваўся ў асноўным у акварэльным жывапісе, але правучыўся ў школе толькі год. Пераехаў у Адэсу, працаваў мастаком на раскопках, а затым памочнікам архітэктара. Пераехаў у Швейцарыю, а затым у Мюнхен (Каралеўства Баварыя), дзе ў 1873—1878 гадах вучыўся новастворанай Вышэйшай політэхнічнай школе. Кароткі час па заканчэнні школы працаваў у Расіі (на тэрыторыі сучаснай Украіны) інжынерам на будаўніцтве чыгункі. З 1878 года вучыўся ў Мюнхенскай акадэміі мастацтваў у прафесараў Леапольда Лефлёра, Ёзафа Бранта, Аляксандра Штаўбера і Карла Тэадора фон Пілоці. Акадэмію Фалат кінуў на 3-м курсе, мабыць таму, што там панавалі жанры гістарычнага і рэлігійнага жывапісу, а Фалата ўжо тады быў пейзажыстам, партрэтыстам і бытавым жанрыстам.

У 1881—1886 гадах жыў і працаваў у Варшаве, вандраваў па ўсім свеце — пабываў у Італіі, Іспаніі, на Блізкім Усходзе, Цэйлоне, у Порт-Саідзе, Адэне, Сінгапуры, Сан-Францыска, Нью-Ёрку і інш. Таксама падарожнічаў па захадзе тагачаснай Расіі — цяперашніх Літве, Беларусі і Украіне. У 1886 годзе, пасля выстаўкі ў Берліне серыі акварэляў з відамі палявання князёў Радзівілаў у Нясвіжы, Юльян Фалат прызначаны прыдворны мастаком Вільгельма II. У Берліне жыў да 1895 года, быў арганізатарам польскай мастацкай секцыі на Міжнароднай выстаўцы 1891 года. У 1893 годзе стаў членам Берлінскай акадэміі мастацтваў.

У 1894—1895 гадах актыўна супрацоўнічаў з мастакамі В. Косакам, Я. Станіслаўскім і М. Горсткіным-Вівюрскім. Удзельнічаў у стварэнні панарамы «Бярэзіна» («Пераход арміі Напалеона цераз Беразіну ў 1812 г.», 1895).

У 1895 годзе, па смерці першага дырэктара Яна Матэйкі, прызначаны кіраўніком Кракаўскай школы выяўленчых мастацтваў. Рэфармаваў гэтую установу, у т.л. запрашаючы новых таленавітых педагогаў (між іншых Станіслава Выспянскага, Леана Вычулкоўскага, Яна Станіслаўскага, Тэадора Аксянтовіча, Войцеха Вейса, Канстанта Лашчка, Юзафа Панкевіча, Яна Шчалкоўскага, Яцэка Мальчэўскага, Юзафа Міхафера), дамогся ўвядзення ў сферу акадэмічнага навучання факультэтаў графікі і архітэктуры. У 1900 годзе намаганнямі Фалата школа стала Кракаўскай Акадэміяй мастацтваў. У 1910 годзе, пакідаў пасаду рэктара Акадэміі, Фалат рэкамендаваў на гэту пасаду таленавітага мастака-партрэтыста і педагога, паляка армянскага паходжання Тэадора Аксянтовіча, з якім вучыўся яшчэ ў Мюнхенскай акадэміі мастацтваў.

Разам з калегамі-аднадумцамі Станіславам Выспянскім, Леанам Вычулкоўскім, Янам Станіслаўскім і Тэадорам Аксянтовічам, у 1897 годзе заснаваў Таварыства польскіх мастакоў «Sztuka» — у пэўным сэнсе, творчы саюз польскіх мастакоў. Імкнуўся ўдзельнічаць ва ўсіх выстаўках Таварыства.

У 1900 годзе Фалат ажаніўся з італьянкай Марыяй Луізай, у іх было чацвёра дзяцей — Хелен, Казімеж, Лукіян і Люсьен. Калі памёр малодшы сын Фалата — Люсьен, мастак у яго памяць падарыў свой дом у Памераніі Таварыству па абароне дзяцей. Праўда, яшчэ на пачатку ХХ ст. Фалат пабудаваў сабе вілу з шыкоўнай майстэрняй у гарадку Быстра Бельскага павета Сілезскага ваяводства, куды ў 1910 годзе перабраўся на сталае жыхарства і дзе памёр ў 1929 годзе.

У 1921 годзе абраны дырэктарам Дэпартамента культуры і мастацтва пры польскім Міністэрстве рэлігіі і народнай асветы.

Шырокавядомы акварэльнымі работамі (жанравыя сцены, паляванне, зімнія пейзажы, ландшафтныя віды, гістарычныя архітэктура і інш.). Дзе б ні быў, куды б ні ездзіў і кім бы ні працаваў, Фалат ніколі не расставаўся са сваім пэндзлем або алоўкам, увесь час пісаў акварэлі, гуашы, рабіў рысункі, ілюстрацыі для польскіх і замежных перыядычных выданняў.

Выстаўляў свае работы з 1878 года ў Варшаве (з 1890 года — член Камітэта варшаўскіх выставак, з 1926 — яго ганаровы член), а таксама на міжнародных выставах, у т.л. у Парыжы (1879), Берліне (1891), Мюнхене (1892), Дрэздэне і Вене (1894), Сэнт-Луісе (1904). Узнагароджаны медалямі на выстаўках у Берліне, Мюнхене і Вене.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
  • Папко В. М. Арганізацыя паляванняў у ардынацыях князёў Радзівілаў у канцы XIX — пачатку XX ст. // Беларускі гістарычны часопіс, № 8. 2010. — С. 13-19.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]