Юліх-Берг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Княства
Герцагства Юліх
ням.: Herzogtum Jülich
нідэрл.: Hertogdom Gulik
Герб
Герб
Locator Duchy of Jülich (1560).svg
Герцагства Юліх у 1560 годзе
< Gules a fess argent.svg
Flag of France.svg >
1003 — 1794

Сталіца Юліх
Мова(ы) нямецкая
Форма кіравання манархія
Гісторыя
 • 1003 Герхард I — першы граф
 • 1356 Атрыманне статусу герцагства
 • 1423 Аб'яднанне з Бергам
 • 1521 Аб'яднанне з герцагствамі Клевэ і Берг
 • 1614 Пераход пад уладу пфальцграфа Нойбурга
 • 1794 Анексія Францыяй
 • 1815 Пераход да Прусіі
Commons-logo.svg Юліх-Берг на Вікісховішчы

Герцагства Юліх-Берг ці проста Юліх (ням.: Jülich, нідэрл.: Hertogdom Gulik, фр.: Duché de Juliers) — гістарычная дзяржава са сталіцай у Юліху, якая займала абодва берагі ракі Рур у даліне Рэйна і ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Апроч Юліха, у склад герцагства ўваходзілі Дзюрэн, Альдэнгофен і Цюльпіх. На ўсход ляжалі землі Кёльнскага архібіскупства, на захад — вольны горад Ахен і герцагства Лімбургскае, на поўнач — Гелдэрн.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З XI стагоддзя Юліх кіраваўся спачатку адной, а з XIII стагоддзя і другой дынастыяй графаў, якія прызнавалі сваімі сюзерэнамі герцагаў Ніжняй Латарынгіі. У XIII стагоддзі граф Юліхскі становіцца непасрэдным васалам імператара, у 1336 годзе атрымлівае тытул маркграфа, а ў 1356 годзе — герцага.

Дзякуючы ўдаламу дынастычнаму шлюбу да тэрыторыі герцагства ў 1421 годзе дадаецца графства Берг (на яго тэрыторыі стаяў Дзюсельдорф). Акрамя таго, у XIV стагоддзі герцаг Юліхскі праз дынастычную унію з'яўляўся таксама і герцагам Гелдэрна.

Са смерцю ў 1511 годзе герцага Вільгельма IV яго ўладанні, уключаючы Юліх і Берг, пераходзяць да зяця — герцага Ёгана III Клеўскага. У сэрцы Еўропы ўзнікае стратэгічна размешчанае герцагства Юліх-Клевэ-Берг (якое часта па старой памяці называлася герцагствам Клеўскім). У разліку на багатую спадчыну з дачкой Ёгана III Ганнай жаніўся англійскі кароль Генрых VIII, аднак герцагства перайшло да Ёгана-Вільгельма, унука Ёгана III.

Смерць у 1609 годзе бяздзетнага герцага Ёгана-Вільгельма паклала канец старажытнаму Клеўскаму дому. Прэтэнзіі на клеўскую спадчыну прад'явілі мужыкі ягоных сясцёр, курфюрст Брандэнбурга і пфальцграф Нойбургскі, а таксама больш далёкі сваяк — курфюрст Саксоніі. Разгарэлася вайна за клеўскую спадчыну. У 1614 годзе пры пасродніцтве Францыі і Англіі быў заключаны мірны дагавор, які падзяліў былое герцагства паміж курфюрстам і пфальцграфам.

У час Рэвалюцыйных войнаў (1794) герцагства Юліх акупавалі французы, якія ўключылі яго ў склад новаўтворанага дэпартамента Рур. Па рашэнні Венскага кангрэса абедзве часткі герцагства (як брандэнбургская, так і баварская) былі перададзены Прусіі, якая ўтварыла на гэтай тэрыторыі правінцыю Юліх-Клевэ-Берг, што была ў 1822 годзе ператворана ў Рэйнскую правінцыю. Паўночныя ж акругі Сітард і Тэгелен увайшлі ў склад Нідэрландаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]