Юнак з Магдаленсберга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Jüngling vom Magdalensberg.jpg
Юнак з Магдаленсберга. I ст. да н. э
Матэрыял бронза
Памеры 1,85 м. ×  см
Музей гісторыі мастацтваў, Вена
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Юнак з Магдаленсбергарымская бронзавая статуя, датаваная I ст. да н. э. Была знойдзена ў 1502 годзе на гары ў Карынтыі каля Магдаленсберга(руск.) бел.. Адсутнічае прыкладна з 1810 года і на бягучы момант лічыцца страчанай. Цяпер пра статую вядома ў першую чаргу дзякуючы копіі XVI стагоддзя, якая захоўваецца ў Мастацка-гістарычным музеі ў Вене (інвентар № VI 1) — да 1986 года копія, па памылцы, лічылася арыгіналам. Да XX стагоддзя статуя была вядомая пад назвай Юнак з Хелененберга[1] ад старой назвы горада Магдаленсберга[2]. Статуя юнака — адзіная антычная бронзавая статуя ў натуральную велічыню з рэгіёну Ўсходнія Альпы(руск.) бел. і таму лічыцца вельмі важнай для гісторыі Аўстрыі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У выглядзе бронзавай статуі паказаны аголены юнак, які стаіць нерухома, прыкладна ў натуральную велічыню (1,85 метра ў вышыню). Правая нага з'яўляецца апорнай, а левая — свабодная, ледзь даткаецца да зямлі пальцамі. Правую руку юнак трымае на вышыні пляча, яго галава крыху павернутая направа, як бы вынікаючы з жэсту правай рукі[3][4]. На правым сцягне маецца надпіс:

A[ulus] Poblicius D[ecimi] l[ibertus] Antio[cus]
Ti[berius] Barbius Q[uinti] P[ublii] l[ibertus] Tiber[inus or -ianus]
(A[ulus] Poblicus Antio[chus], fr[eedman] of D[ecimus]; Ti[berius] Barbius Tiber[inus or ianus], fr[eedman] of Q[uintus] P[ublius].)

Гэта прысвячэнне двух вольнаадпушчанікаў, якія, верагодна, займаліся ў горадзе Магдаленсберге гандлем. Разам з юнаком быў знойдзены пазалочаны круглы шчыт, цяпер згублены, на якім быў надпіс[3]:

M. Gallicinus Vindili f[ilius] L[ucius] Barb[права] L[ucii] l[ibertus] Philoterus pr[ocurator] / Craxsantus / Barbi[i] P[ublii] s[ervus].
(M[arcus] Gallicinus, son of Vindilus; L[ucius] Barb[ius] Philoterus, fr[eedman] of L[ucius]; Craxsantus, s[lave] of Barbi[us] P[ublius])

Такім чынам, шчыт быў ахвяраваны вольным жыхаром кельтам, вольнаадпушчанікам паўночна-італьянскага роду Барбіа і мясцовым кельцкім рабом з той жа сям'і[3].

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі адназначная ідэнтыфікацыя дадзенай статуі як выявы аднаго з багоў не можа быць праведзена на падставе самога твора, ні на падставе надпіса — існуе мноства версій на тэму таго, хто быў паказаны[3]. Яны вар'іруюцца ад спартсмена і факеланосца (Lychnophoros) да аднаго з багоў. Пазнейшыя версіі зводзяцца да таго, што статуя зъящляецца выявай кельцкага Марса са святыні на вяршыні гары, або — святара Норыі, або — з'яўлялася часткай групы статуй, прысвечаных Норыі[4].

Класіфікацыя і паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Статуя з'яўляецца прыкладам рымскай ідэалістычнай скульптуры, створанай у першай палове першага стагоддзя да нашай эры. Яе мадэллю служылі грэчаскія скульптуры V і IV стагоддзяў да нашай эры. Верагодна, гэта копія твора школы «Polykleitos» [4][4].

Статуя была знойдзена мясцовым фермерам ў 1502 годзе ля ракі, на поўдзень ад вяршыні гары. Неўзабаве яна перайшла ў валоданне Матэуса Ланга фон Веленбурга — епіскапа Гурка. У 1519 годзе, атрымаўшы пасаду архіепіскапа Зальцбурга, ён забраў «юнака» з сабой. Да 1980-х гадоў меркавалася, што статуя апынулася ў Вене ў 1806 годзе. Аднак даследаванні тэхнікі ліцця і аналіз металу, зробленыя ў 1986 годзе, прывялі даследчыкаў да высновы, што статуя ў Вене з'яўляецца копіяй, адлітай ў XVI стагоддзі. Лёс арыгінала дакладна невядомы. Ёсць сведчанні яго перамяшчэння ў Іспанію ў пачатку XIX стагоддзя[3][4].

Зноскі

  1. Werner Fantur: Kärnten im Mosaik der Erde. Verlag Carinthia, Klagenfurt 1974, S. 47—52 Kapitel "Der Jüngling vom Helenenberg".
  2. Gernot Piccottini: Die besten Skulpturen der austria Romana. In: Wolbert Ebner (Red.): Das is Kärnten, 5. Aufl. klagenfirt 2003, S. 18—19. ISBN 3-5-85391-214-1
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Gschwantler, 1988, с. 16—27
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Piccottini, Vetters, Dolenz, 2003, с. 7, 27

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gschwantler K. Der Jüngling vom magdalensberg — Ein Forschungsprojekt der antikensammlung des Kunsthistorischen Museums in Wien // Griechishe und römische Statuetten und Großbronzen. akten der 9. Tagung über antike Bronzen. — Wien, 1988.
  • Piccottini G., Vetters H., Dolenz H. Führer durch die Ausgrabungen auf dem magdalensberg. Verlag des Landesmuseums für Kärnten. — Klagenfurt, 2003. — ISBN 3-900575-24-X.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.