Усходнія Альпы
Усходнія Альпы? | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 049 м |
Размяшчэнне | |
47° пн. ш. 12° у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходнія Альпы — частка сістэмы хрыбтоў і горных масіваў Альпаў на ўсход ад умоўнай лініі, якая праходзіць ад Бодэнскага возера на поўначы па далінах Рэйна і Задняга Рэйна да перавалу Шплюген, рэкам Ліро і Мера да возера Кома на поўдні.
Усходнія Альпы адрозніваюцца ад Заходніх Альпаў большай шырынёй (да 260 км), меншай вышынёй (4049 м), меншым распаўсюджваннем сучасных ледавікоў і альпійскіх формаў рэльефу, а таксама наяўнасцю буйных падоўжных рачных далін і пераважна шыротным распасціраннем хрыбтоў, якія на ўсходзе разыходзяцца.[1]
Найбольш прыпаднятая цэнтральная зона адрозніваецца рэзка расчлянёным горна-ледавіковым рэльефам і максімальным ва Усходніх Альпах зледзяненнем. Яна ўключае ў сябе Рэтыйскія Альпы, Эцтальскія Альпы, Цылертальскія Альпы, Высокі Таўэрн, Нізкі Таўэрн і іншыя хрыбты.[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Восточные Альпы : [арх. 25 октября 2022] // Великий князь — Восходящий узел орбиты [Электронный ресурс]. — 2006. — С. 765—766. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 5). — ISBN 5-85270-334-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Восточные Альпы : [арх. 25 октября 2022] // Великий князь — Восходящий узел орбиты [Электронный ресурс]. — 2006. — С. 765—766. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 5). — ISBN 5-85270-334-6.
- Восточные Альпы // Т. 5. Вешин — Газли. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)