Юрген Штроп
Юрген Штроп ням.: Jürgen Stroop | |||
![]() | |||
Юрген Штроп у зняволенні | |||
| |||
---|---|---|---|
19 красавіка 1943 — 13 верасня 1943 | |||
Папярэднік | Фердынанд фон Замерн-Франкенег | ||
Пераемнік | Франц Кутчэра | ||
| |||
8 верасня 1943 — 4 кастрычніка 1943 | |||
Папярэднік | — | ||
Пераемнік | Вальтэр Шымана | ||
| |||
11 лістапада 1943 — 8 мая 1945 | |||
Папярэднік | Тэадор Беркельман | ||
Пераемнік | — | ||
Партыя | |||
Дзейнасць | ваенны, палітык | ||
Член у | |||
Веравызнанне | Lapsed Catholic[d] | ||
Нараджэнне | 26 верасня 1895 Дэтмальд, Германская імперыя | ||
Смерць | 6 сакавіка 1952 (56 гадоў) Варшава, Польшча | ||
Ваенная служба | |||
Род войскаў | ![]() | ||
Званне | ![]() ![]() ![]() | ||
Бітвы | |||
Узнагароды | |||
Юрген Штроп (ням.: Jürgen Stroop, да мая 1941 насіў імя Іозеф; 26 верасня 1895, Дэтмальд — 6 сакавіка 1952, Варшава) — групенфюрар СС, генерал-лейтэнант паліцыі (9 лістапада 1943) і генерал-лейтэнант войскаў СС (1 кастрычніка 1944). Адзін з кіраўнікоў прыгнечання паўстання ў Варшаўскім гета.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З каталіцкай сям'і сярэдняга дастатку. Удзельнік Першай сусветнай вайны, віцэ-фельдфебель. 7 ліпеня 1932 годзе ўступіў у НСДАП (білет № 1 292 297), а пазней у СС (білет № 44 611), дзе пачаўся яго хуткі кар'ерны рост.
Браў удзел у карных аперацыях супраць савецкіх партызан. У красавіку 1943 года па рашэнні Гімлера змяніў оберфюрара Фердынанда фон Замерн-Франкенега на пасадзе кіраўніка СС і паліцыі ў Варшаве. Узначальваў аперацыю па прыгнечанні паўстання ў Варшаўскім гета. Аўтар рапарта «Варшаўскага гета больш не існуе». З 8 верасня па 4 кастрычніка 1943 года быў кіраўніком СС у Грэцыі[2].
У 1947 годзе амерыканскі трыбунал у Дахау прысудзіў Штропа да смяротнага пакарання за растрэлы закладнікаў у Грэцыі. Пасля перадачы польскім уладам ізноў быў прысуджаны да смяротнага пакарання.
Знаходзячыся ў камеры смяротнікаў, Штроп быў выключна адкрыты з сакамернікамі, шмат чаго распавядаў пра прыгнечанне Паўстання ў Варшаўскім гета, пра свой удзел у гэтых падзеях не раскайваўся. Актывіст Арміі Краёвай Казімеж Мачарскі, які таксама знаходзіўся разам з ім у камеры смяротнікаў, пазней быў памілаваны і выдаў кнігу з запісам апавяданняў Штропа пад назвай «Гутаркі з катам».
Павешаны ў Варшаве 6 сакавіка 1952 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Dienstaltersliste der Schutzstaffel der NSDAP, Stand vom 1. Dezember 1936 — 1936.
- ↑ L'Olocausto in Grecia (італ.) . olokaustos.org. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 31 студзеня 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфічная даведка
- Statement by Stroop to Investigators About His Actions in the Warsaw Ghetto (February 24, 1946)(англ.)
- Warsaw Ghetto Uprising(англ.)
- The Stroop Report: The Warsaw Ghetto Is No More(англ.)
- Genocide Delayed(англ.)
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Члены НСДАП
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Дэтмальдзе
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Групенфюрары СС
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
- Афіцэры СС
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Нацысцкія злачынцы
- Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы
- Павешаныя
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Кіраўнікі акупацыйнага рэжыму Трэцяга рэйха
- Злачынцы Халакоста
- Постаці Халакоста ў Грэцыі
- Постаці Халакоста ў Польшчы
- Сведкі на Нюрнбергскіх працэсах