Юрка Мазура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрка Мазура
Род дзейнасці грамадскі і культурны дзеяч
Дата нараджэння 1916(1916)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1990(1990-02-04)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар

Юрка Мазура (1916 — 4 лютага 1990) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, арганізатар беларускіх хораў.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1916 годзе ў Полацку, дзе працаваў яго бацька. Дзіцячыя і школьныя гады правёў у літоўскім Укмярге. У 1928 годзе пераехаў з бацькамі ў Навагрудак. Служыў у польскім войску.

Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі быў камандзірам звязу ў эскадроне Барыса Рагулі. Пазней быў лейтэнантам беларускага аддзела ў Дальвіцкай выведчай школе.

Пасля вайны вучыўся музыцы ва Універсітэце Філіпа ў Марбургу ў Германіі. Стварыў беларускі студэнцкі хор, кіраваў ім, спяваў (меў прыгожы голас), апрацоўваў і пісаў песні.

У 1950-х прыехаў у ЗША. Жыў у Дэтройце. Працаваў у аўтамабілебудаўнічай кампаніі. Кіраваў хорам. Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, першым старшынём Дэтройцкага аддзела арганізацыі. Радны БНР. Браў удзел у стварэнні беларускай праваслаўнай парафіі ў Дэтройце.

Памёр 4 лютага 1990 года. Пахаваны побач са сваёй маці на стараверскіх могілках у прадмесці Дэтройта.

Зноскі

  1. https://hardzin.livejournal.com/75237.html Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 4 лютага. Юрка Мазура

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]