Полацкі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Полацкі павет
Герб павятовага цэнтра Герб губерні
Герб павятовага цэнтра
Герб губерні
Губерня
Цэнтр
Утвораны
1777
Скасаваны
1924
Плошча
4,2 тыс. км²
Насельніцтва
142 000 жыхароў (1897)
Vitebskaya Gub Polotckiy uezd.png

По́лацкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 17771924 гадах у складзе Полацкай, Беларускай, Віцебскай губерняў, потым у БССР. Другі па плошчы (пасля Люцынскага) павет Віцебскай губерні. Цэнтр — г. Полацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 22 сакавіка 1777 г. ў складзе Полацкай губерні. З 12 снежня 1796 г. знаходзіўся ў Беларускай губерні, з 27 лютага 1802 г. — ў Віцебскай губерні.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[1].

З 3 сакавіка 1924 г. — ў БССР. 17 ліпеня 1924 г. павет быў скасаваны, большасць яго тэрыторыі ўвайшла ў Полацкую акругу.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 г. у склад павета ўваходзіла 15 валасцей[2]:

Воласць Валасны цэнтр
Аляксандраўская с. Гарбачова
Вышкаўская с. Мішкавічы
Арцейкаўская с. Сухі-Бой
Банонская в. Ліцвінава
Вазнясенская в. Альбрэхтава
Ефрасіннеўская маёнтак Сакалішча I
Замашанская маёнтак Белае
Лаўжанская с. Ловаж
Мікалаеўская с. Тродавічы
Міхайлаўшчынская с. Любічы
Петрапаўлаўская маёнтак Обаль
Струнская маёнтак Струнь I
Тураўлянская маёнтак Туроўля
Уладзімірская с. Забор'е
Юравіцкая в. Юравічы

У 1923 г. пасля ўзбуйнення воласцей у Полацкім павеце іх стала 13:

  • Бухарынская,
  • Валадарская,
  • Воркавіцкая,
  • Дрысенская,
  • Калінінская,
  • Кастрычніцкая,
  • Ленінская,
  • Першамайская,
  • Пралетарская,
  • Працоўная,
  • Сялянская,
  • Сямёнаўская,
  • Чырвонаармейская.

20 чэрвеня 1924 г. да павета былі далучаны Лепельская, Ушацкая, Хоцінская воласці Бачэйкаўскага павета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1873 г. у Полацкім павеце налічвалася каля 90 тысяч жыхароў, у тым ліку каля 17 тысяч у Полацку, 1,7 тысяч дваран, 53,6 тысяч сялян. Паводле перапісу 1897 г., насельніцтва павета складала каля 142 тысяч жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.
  2. Полацкі павет на Radzima.net